У аб'ектыве фатографа творчая паўсядзённасьць мастакоў, што аказаліся пэрсонамі нон грата ў афіцыйнай прасторы. Вайцюшкевіч у прыдарожнай кавярні падчас паездкі на канцэрт за мяжу. Варашкевіч, які грае не свае песьні ў рэстаране. Марачкін у сваёй андэрграўнднай майстэрні. Вольскі, які ўласнаручна вяртае квіткі слухачам за адменены канцэрт. Ляпісы...
Фатограф НН Сяргей Гудзілін у траўні прэзэнтуе новы дакумэнтальны спэцпраект НН - «Чорны сьпіс». У здымках праекту бралі ўдзел топавыя творцы і калектывы айчыннага Блэк-ліста - Лявон Вольскі, Аляксандр Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Міхалок, Настасься Шпакоўская, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін и Свабодны тэатр.
Самае папулярнае
1