Уласевіч пісьмова зьвяртаўся ў Генэральную пракуратуру і Савет бясьпекі, патрабуючы спраўдзіць факт незаконнага будаўніцтва фірмай Дзядка бэтоннага плота вакол дома цешчы старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалькі.
Зьвяртаючыся ў Генэральную пракуратуру і Савет бясьпекі, актывіст Уласевіч даводзіў, што старшыня райвыканкаму незаконна набыў дом і запісаў яго на імя сваёй цешчы, а будаўнічая фірма прадпрымальніка Дзядка за бюджэтныя грошы абгарадзіла яго бэтонным плотам.
За гэта Дзядок і падаў на яго ў суд. Першапачаткова ён патрабаваў 30 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду ад паклёпу. Праўда, Ашмянскі суд памер кампэнсацыі зьменшыў да 1 мільёна рублёў.
Паводле Ўласевіча, Гарадзенскі абласны суд 30 красавіка прыняў да ведама ягоныя аргумэнты, што кожны грамадзянін мае канстытуцыйнае права падаваць заявы ў праваахоўныя органы, ня лічачы гэта паклёпам, і сваім рашэньнем адмяніў пастанову Ашмянскага раённага суду.
Мікалай Уласевіч — актывіст антыядзернага руху ў Беларусі. Летась ён зьвяртаўся ў Вярхоўны суд і дамагаўся, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за ягоны ўказ № 418 «Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі». На думку грамадзкага актывіста, дакумэнт парушае Канстытуцыю, дзе запісана, што тэрыторыя Беларусі — бязьядзерная зона, а дзяржава — нэўтральная. Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі.