Акцыя накіраваная супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету-2014 у Менску.
Праваабаронцы перакананыя, што чэмпіянат будзе працаваць на паляпшэньне іміджу беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, а таму заклікаюць МФХ прыняць рашэньне аб пераносе сталіцы будучага першынства.
Раней сваю адмоўную пазыцыю адносна правядзеньня ЧС-2014 у Менску выказалі вядомыя эўрапейскія палітыкі, якія ў рамках праекту «Libereco — Partnership for Human Rights» аказваюць разнастайную падтрымку беларускім палітвязьням. Яны патрабуюць ад фэдэрацыі перанесьці месца гульняў у выпадку, калі Менск ня вызваліць усіх палітвязьняў.
Палітыкі ўзялі шэфства над апазыцыянэрамі, якія знаходзяцца за кратамі, адсочваюць праблемы гэтых асуджаных, распаўсюджваюць інфармацыю пра беларускіх палітзьняволеных.
Сярод тых, каму яны дапамагалі і дапамагаюць, — Сяргей Каваленка, Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бандарэнка, Алесь Бяляцкі. Павал Севярынец, Мікалай Аўтуховіч, Эдуард Лобаў, Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Атрошчанкаў, Дзьмітры Вус, Мікіта Ліхавід, Алесь Кіркевіч ды іншыя.
Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзіць пытаньне пра перанос чэмпіянату сьвету зь Беларусі ў іншую краіну. Гэтае пытаньне ўнесена ў парадак паседжаньня фэдэрацыі, якое заплянаванае на травень у Хэльсынкі.
Ідэя перанесьці чэмпіянат у іншае месца зьявілася пасьля разгону акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў прэзыдэнта 19 сьнежня 2010 году.
Пад заклікам перанесьці чэмпіянат падпісаліся многія палітычныя і грамадзкія дзеячы з усяго сьвету. Ідэю пераносу чэмпіянату зь Беларусі падтрымалі Эўрапарлямэнт і Кангрэс ЗША.
Супраць пераносу выступае Расея.
У гісторыі ўжо быў прэцэдэнт перанясеньня чэмпіянату з аднае краіны ў іншую. У сувязі з уварваньнем дзяржаваў Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе хакейны чэмпіянат 1969 году праводзіўся ня ў Празе, як было заплянавана раней, а ў Стакгольме.