Таму ў памінальны дзень сюды прыходзяць ня толькі людзі, каб ушанаваць памяць бязьвінна загінулых, але і каб аднавіць разбураныя і пашкоджаныя крыжы, прывесьці мэмарыял у парадак.
Гэта ня першы выпадак вандалізму на месцы, дзе ў 1937-41 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал кажа:
«Збор мы сёньня абвесьцілі, таму што даведаліся пра чарговы акт вандалізму. Мы прачыталі інфармацыю на сайце Радыё Свабода, таксама нам тэлефанавалі людзі, якія ўбачылі, што нейкія цёмныя асобы пасунуліся ў Курапаты. Было такое тэлефанаваньне, калі мы былі ў дарозе на пахаваньне Ганны Яўхімаўны Пазьняк. А сёньня мы тут. Прыйшла патрыятычна настроеная моладзь, будуць аднаўляць пашкоджаныя і зьнішчаныя крыжы. Прыходзяць і звычайныя людзі пакланіцца памяці продкаў у гэта сьветлае сьвята».
Жыхарка Зялёнага Лугу Зоя Іванаўна прыйшла ў Курапаты з маленькім унукам, прынесла кветкі, запаліла сьвечкі:
«У памяць аб рэпрэсаваных, аб маім дзядулі. Сумна, канечне...»
«А тут у Курапатах ён ляжыць?»
«Не, у Віцебску. Але кожныя Дзяды і Радаўніцу мы прыходзім сюды, сьвечкі ставім, памінаем. Крыўдна, дзеда ўзялі толькі за тое, што ён быў моцным селянінам. Сумная гэта гісторыя...»
А вось маладыя людзі прыйшлі з рыдлёўкамі, пілой, сякерай, касой:
Хлапец: «Каб аднавіць крыжы пасьля акту вандалізму. І ўвогуле, сёньня Радаўніца, каб гэтае сьвятое месца аднавіць».
«Мы не касынэры, мы звычайныя беларусы, не абыякавыя да лёсу Беларусі, да лёсу нашых помнікаў гістарычных. Тут прыбрацца ўсё ж такі трэба».
«Што можам зрабіць сваімі сіламі, робім».
«Сябрам распавядаем, што тут было, каб не думалі, што тут фашысты пасьля нямецкай акупацыі расстрэльвалі. Бо многія людзі скажоныя ўяўленьні маюць пра гэта месца».
«Вы сказалі, што бываеце часьцей, чым раз на год, бо акты вандалізму даволі часта тут адбываюцца. Але гляджу, тут міліцыянты ходзяць: трое на ўваходзе, двое з горачкі спускаюцца. Здавалася, тут так ўсё ахоўваецца...»
«Напэўна, тут яны стаяць, калі журналісты прыходзяць. А так, калі я бываю ў звычайныя дні, ня ў сьвяты, тут нікога не бывае, ніякіх вартаўнікоў ці міліцыянтаў»
«Тут такая тэндэнцыя прасочваецца, што акты вандалізму здараюцца ня проста так, а на нейкія пэўныя даты: на Радаўніцу, перад Дзядамі любяць ламаць... перад сьвятамі мы часьцяком пад вечар прыяжджаем сюды зь сябрамі, патрулюем. Як паказвае практыка, гэта дапамагае ў пэўны момант, але вырашыць праблему ня можа таксама. А міліцыянты прыходзяць сюды, як гэта ні дзіўна, калі і мы прыходзім, а калі трэба, іх тут няма».
Дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага Мая ня стрымлівала сьлёз, калі бачыла паваленыя крыжы ў Курапатах, якія прызнаныя мэмарыяльным комплексам і павінны ахоўвацца:
«Прызнаны, і зарэгістраваны, і ў сьпіс помнікаў увайшоў, і як помнік першай катэгорыі... Але, тым ня менш, прызнаць — прызналі, але не ахоўваюць. Недзе залішне гэтых ахоўнікаў, прычым, на месцах, дзе няма такога сьвятога падмурку, як тут. Тут вельмі сьвяты падмурак, тут косткі чалавечыя, тут гісторыя наша. Да яе трэба асабліва ашчадна ставіцца... Ёсьць боскае. А ёсьць сатанінскае. Хто ня мае душы, да Бога ня зьвернуты, ён робіць тое, што яму падказвае сатана...»
А на ўзгорку на Радаўніцу на многія крыжы нехта павесіў белыя рушнікі, на якіх былі вышытыя чырвоным імёны рэпрэсаваных — Максіма Гарэцкага, Уладзіслава Галубка, Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Антона Баліцкага, многіх іншых. Маю Кляшторную гэта вельмі кранула:
«Я там пабачыла і рушнік Тодару Кляшторнаму, і дзеду Зянона Пазьняка. Гэта боскае ў людзях. Ніхто гэтым не выхваляўся, але людзі зрабілі...»