Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ распачаў крымінальную справу па факце выбуху ў гомельскай краме


Упраўленьне КДБ па Гомельскай вобласці распачало справу па прыкметах злачынства, склад якога прадугледжаны ч. 1 арт. 290 Крымінальнага кодэкса (пагроза актам тэрарызму).

Падставай для пачатку крымінальнай справы зьявіўся выбух 19 красавіка 2012 году ў 13.58 самаробнага прыстасаваньня ў гандлёвай залі адной з крамаў у цэнтры Гомеля, гаворыцца ў паведамленні УКДБ.

Управа КДБ па Гомельскай вобласьці ў супрацы са Следчым камітэтам, пракуратурай вобласьці, экспэртамі-крыміналістамі УУС аблвыканкаму "праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні і апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы".

"Атрыманыя апэратыўныя зьвесткі, а таксама элемэнты самаробнага прыстасаваньня, іншыя прыкметы сталі падствай для адпрацоўкі вэрсіі аб "разборках" паміж арганізатарамі каналаў нелегальнай міграцыі зь ліку замежных грамадзян, якія прыбываюць пад выглядам навучання ў ВНУ г. Гомеля", — зазначаецца ў паведамленьні.

У пачатку красавіка ўправай КДБ па Гомельскай вобласьці "была атрымана інфармацыя аб актывізацыі дзейнасьці г.з. мэнэджараў, якія прыбылі ў Гомель для арганізацыі паступленьня ў ВНУ значнай колькасьці наваучэнцаў з Сырыі, Емэну, Пакістану і Нігерыі". "Раней прыбыцьця такога кшталту пасрэднікаў не назіралася, а арганізацыя паступленьня ажыцьцяўлялася ва ўстаноўленым парадку празь Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь", — падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе.

Асобныя элемэнты прыстасаваньня, знойдзеныя на месцы ўчыненьня злачынства, "не вырабляліся ў Беларусі і ўказваюць на іх замежнае паходжанне". Па выніках прагляду запісаў відэакамэраў назіраньня, аналізу тэлефонных злучэньняў і іншых зьвестак сьледчымі і апэратыўнымі падраздзяленьнямі арганізаваны вышук дзвюх асоб ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, сярэдняга росту. Адзін з падазроных — каржакаватага целаскладу, носіць кароткую бараду, на твары ярка выражаны шрам. Сьледства адпрацоўвае "і іншыя найбольш верагодныя вэрсіі".

У паведамленьні зьвяртаецца ўвага на актывізацыю дзейнасьці арганізатараў каналаў нелегальнай міграцыі "з краін з тэрарыстычнай актыўнасьцю і на ўкраінскай тэрыторыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG