Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невыязныя і без суду


Суд перанёс дасудовае папярэдняе паседжаньне па скаргах праваабаронцаў Алега Гулака і Гары Паганяйлы наконт таго, што ім забаранілі выезд за мяжу.

6 красавіка было заплянаванае апытаньне ў межах дасудовай падрыхтоўкі па скарзе старшыні Беларускага Хэльсынкскага камітэту Алега Гулака аб забароне яму выяжджаць за мяжу.

У якасьці адказьнікаў па справе выступаюць МУС і Мін’юст.

Аднак з Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнтральнага раёну Менску і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу судзьдзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка, бо ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.

Дата паседжаньня перанесеная на няпэўны тэрмін, паведаміў Гулак праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Праваабаронца адзначыў, што ў сваёй практыцы яму не даводзілася сутыкацца з падобнымі пераносамі.

Такое самае паведамленьне атрымаў і юрыст БХК Гары Паганяйла. Папярэдняе паседжаньне было заплянаванае на 18-га красавіка.

Цягам сакавіка зь Беларусі не маглі выехаць:
  • палітыкі — Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Валеры Ўхналёў, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч;
  • праваабаронцы — Валянцін Стэфановіч, Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла, Алег Гулак;
  • журналісты — Андрэй Дынько, Жана Літвіна, Міхаіл Янчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG