Паводле аднаго з заяўнікаў, лідэра гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Сяргея Брыцікава, адмова аргумэнтаваная тым, што арганізатары абралі ня тое месца для сваёй акцыі. Паводле чыноўнікаў, месцам правядзеньня падобных мерапрыемстваў вызначаны стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Адказ падпісаны кіраўніком спраў гарвыканкаму Ігарам Аўсеенкам.
Сяргей Брыцікаў: «Сытуацыя складаецца так, што сувэрэнітэт Беларусі на вачах зьнікае, таму чыноўнікі вельмі нэрвова ставяцца да ініцыятываў грамадзян па адзначэньні падзеяў, зьвязаных з атрыманьнем незалежнасьці краіны і яе ўмацаваньнем. Тут справа зусім не ў рашэньні гарвыканкаму, а пытаньне ў здрадзе нацыянальным інтарэсам. Улады лічаць, што, калі на гістарычнае месца прыйдуць некалькі дзясяткаў чалавек, то гэта будзе пагроза для іх. У будынку музэю магілёўцы ў 1918 годзе прызналі ў горадзе ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Як можна праводзіць урачыстае мерапрыемства на стадыёне, убаку ад людных вуліц? 25 сакавіка — гэта ж нацыянальнае сьвята, а не спаборніцтва».
Мітынг меўся адбыцца 25 сакавіка. Арганізатары плянавалі, што ў ім возьмуць удзел да 150 чалавек.
У Магілёве Савецкая плошча, некалі Гандлёвая, на пачатку дзевяностых была месцам правядзеньня масавых апазыцыйных мітынгаў. На ёй выступаў з ганку цяперашняга гарадзкога загсу разам зь Зянонам Пазьняком і Лукашэнка. Апошні раз мітынг, на якім выступалі апазыцыянэры, адбыўся ў 1996 годзе. Па яго заканчэньні актывісты апазыцыйных арганізацыяў прайшлі шэсьцем у суправаджэньні супрацоўнікаў міліцыі асаблівага прызначэньня.