Акцыя пратэсту 18 сакавіка не была ўзгоднена з гарадзкімі ўладамі. У ёй бралі ўдзел 200-300 чалавек. Многія прыйшлі з стужачкамі — «НТВ хлусіць», «Ганьба НТВ», «Мы тут гуляем».
Як паведамляюць маскоўскія карэспандэнты Радыё Свабода, спачатку паліцыя затрымлівала людзей, якія трымалі плякаты. Потым сталі браць тых, хто выкрыкваў нейкія лёзунгі, а потым ужо сталі затрымліваць людзей незразумела па якім прынцыпе. У выніку ў аўтазакі трапілі некалькі дзесяткаў чалавек.
Сустаршыня незарэгістраванай Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў практычна не пасьпеў сказаць ні слова: толькі зьявіўся — і тут жа трапіў у аўтазак. Таксама затрымалі і каардынатара руху «Левы фронт» Сяргея Удальцова.
Каля ўваходу ў «Астанкіна» праходзіла флэшмоб-паніхіда: людзі прыносілі кветкі, і прахадная была завалена кіляграмамі печыва. Рэч у тым, што ў фільме «Анатомія пратэсту» ўдзельнікі акцый пратэсту атрымлівалі грошы, а таксама і «пячэнькі».
Каля тэлецэнтру таксама апынуўся кіроўца аўтамабіля, на даху якога ён замацаваў гумовую ляльку, на ёй было напісана «Пуцін». Ён праехаў прама ў гушчу натоўпу, пастаяў, а потым сарваў з даху гэтую гумовую ляльку і закінуў за плот, прама на агароджаную тэрыторыю «Астанкіна».