«У яго была высокая тэмпэратура, ён пайшоў у санчастку, яму далі лекі. Ён папрасіў паляжаць у санчастцы — усё ж, у яго хворы хрыбет, і ён ходзіць з кіем. Спачатку яму адмовілі са словамі: „Ідзіце, Бандарэнка, не гандлюйцеся“. Але потым усё ж такі зьмясьцілі ў санчастку».
Гэтыя навіны Вольга Бандарэнка даведалася зь ліста ад свайго мужа.
У пятніцу, 2 сакавіка, у калёніі павінна адбыцца пасяджэньне камісіі па інваліднасьці. «Улічваючы тое, што ў камісію ўваходзяць прадстаўнікі КДБ, МУС, Міністэрства абароны, я ня думаю, што гэтая камісія дасьць Дзьмітрыю групу інваліднасьці», — кажа Вольга Бандарэнка ў інтэрвію БелаПАН.
7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калёніі пакуль не разглядалі гэтага пытаньня, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.
У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.