«ЗША стаяць на баку сваіх партнэраў і далучаюцца да іх патрабаваньняў, якія тычацца спыненьня рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі», — гаворыцца прэсавым рэлізе Дзярждэпу.
ЗША шкадуюць, што афіцыйны Менск вырашыў выправадзіць з краіны амабасадара Польшчы і сталага прадстаўніка Эўразьвязу ў Беларусі.
Дзяржаўны дэпартамэнт падкрэсьлівае, што «разам з выгнаньнем амбасадара ЗША ў 2008 годзе і закрыцьцём офісу АБСЭ ў сакавіку 2011 года, гэтае рашэньне толькі паглыбляе ізаляцыю Беларусі».
28 лютага МЗС Беларусі паведаміў пра рашэньне забараніць уезд на тэрыторыю Беларусі ініцыятараў санкцыяў супраць чыноўнікаў, а таксама пра адкліканьне для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры ЭЗ. Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам ЭЗ і Польшчы ў Менску выехаць зь Беларусі для кансультацый.
Пасьля гэтага Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла: у адказ на дзеяньні беларускіх уладаў, прадстаўнікі краінаў ЭЗ дамовіліся адклікаць зь Менску сваіх амбасадараў для кансультацыяў, нагадвае Інтэрфакс.