Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі склікаюць тэрміновае пасяджэньне ў справе Беларусі


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

Кіраўніца дыпляматыі Эўразьвязу Кэтрын Эштан яшчэ сёньня скліча тэрміновае паседжаньне прадстаўнікоў краін-сябраў у Брусэлі ў сувязі з рашэньнем Менску, які патрабуе ад’езду зь Беларусі пасла Польшчы і прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу.

Пра гэта паведаміў Польскаму радыё яе блізкі супрацоўнік. Ён патлумачыў, што гэтая сустрэча накіраваная на распрацоўку агульнай пазыцыі дзяржаў Зьвязу.

Прэсавая сакратрака Кэтрын Эштан Мая Кацыянчыч паведаміла, што тэрміновая сустрэча амбасадараў краін-сябраў Зьвязу па беларускім пытаньні прызначаная на 18:15 па цэнтральнаэўрапейскім часе (20:15 па менскім).

"Мы павінны мець скаардынаваны адказ",— цытуе Качыянчыч gazeta.pl.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG