Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Гэта яшчэ больш паставіць Лукашэнку ў залежнасьць ад Расеі


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
У адказ на пашырэньне санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў МЗС адклікае для кансультацый беларускага пасла з Польшчы і сталага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, а таксама прапануе выехаць для кансультацый паслу Польшчы і прадстаўніку Эўразьвязу ў Беларусі.

Камэнтуе Ўладзімер Някляеў: «Гэта вельмі вялікая палітычная памылка. Беларусь знаходзіцца ня ў той сытуацыі, каб праз дэманстрацыю нейкай сілы дыктаваць некаму ўмовы паводзінаў. Гэта першае.

Па-другое, напружваць сытуацыю і без таго ў напружаным стане ніводзін нармальны чалавек ня будзе.

Па-трэцяе, гэта паказальнік таго, што ў беларускай палітыцы бяруць верх сілы, якія проста не разумеюць сёньняшняй палітычнай сытуацыі, ня могуць прыняць адэкватных рашэньняў. Сёньня ёсьць проста жыцьцёвая неабходнасьць якраз рабіць крокі ў зваротным накірунку, вяртацца да нармальных стасункаў з Эўразьвязам.

Гэта яшчэ больш паставіць Лукашэнку ў залежнасьць ад Расеі, чаго ён вельмі баіцца, і да чаго яго ўвесь час, падобна, штурхаюць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG