Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: Такое рашэньне ўдарыць па інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
У адказ на пашырэньне санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў МЗС адклікае для кансультацый беларускага пасла з Польшчы і сталага прадстаўніка Беларусі пры Эўразьвязе, а таксама прапануе выехаць для кансультацый паслу Польшчы і прадстаўніку Эўразьвязу ў Беларусі.

Кіраўнік Партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін:

«Гэта самае дурное рашэньне, якое мог прыняць беларускі бок. Гэта ўдарыць па інтарэсах людзей. Гэта ўдарыць па эканоміцы. Гэта ўдарыць па інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі, які прымаў такое рашэньне. Ніводную праблему такімі дзеяньнямі рэжым Лукашэнкі не вырашае. Ён толькі пагаршае свае дачыненьні з усім сьветам. І пры гэтым яго чакаюць вельмі цяжкія стасункі з Расеяй. Яму трэба будзе на два фронты весьці вельмі цяжкія пазыцыйныя баі» .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG