Паводле непасрэдных удзельнікаў, сустрэча не насіла характару абмеркаваньня і чыноўнікі альбо апраўдваліся, альбо намагаліся пераканаць сваіх апанэнтаў у неабходнасьці будаўніцтва «стратэгічнага аб’екту», які не нясе для экалёгіі горада і яго жыхароў ніякай шкоды.
Сябра аб’яднаньня «Зялёная сетка» Яраслаў Бекіш лічыць, што дзяржаўныя службоўцы найперш спрабавалі загладзіць «ляпы», дапушчаныя падчас высечкі парку пад будучае будаўніцтва. Між тым, на яго думку, разумна было б наладзіць падобнае абмеркаваньне з зацікаўленымі бакамі яшчэ да таго, як прыступіць да фактычнага руйнаваньня паркавай зоны.
Прадстаўнікі грамадзкасьці, не пачуўшы рацыянальных прапановаў на вырашэньне канфліктнай сытуацыі, пацьвердзілі, што вымушаныя дзейнічаць у адпаведнасьці з выпрацаваным плянам:
Нягледзячы на тое, што паразуменьня з прадстаўнікамі ўлады падчас сёньняшняй сустрэчы знойдзена не было, чыноўнікам перададзеныя пісьмовыя прапановы ў справе магчымых шляхоў вырашэньня сытуацыі, якую яшчэ ёсьць магчымасьць не даводзіць да тупіковай.

- падрыхтоўка пазову супраць гарадзкіх уладаў, якія сваімі захадамі аказваюць нэгатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе;
- пашырэньне міжнароднага рэзанансу дзеля стварэньня прэцэдэнту ў адстойваньні права на экалягічную бясьпеку;
- «атака» на дзяржаўныя ўстановы з патрабаваньнем замарожваньня працаў і пачатку паўнавартаснага дыялёгу з мясцовымі жыхарамі і абаронцамі Парку 40-годзьдзя Кастрычніка.