У запас звольнены генэрал-маёр міліцыі Сяргей Гурэеў, які займаў пасаду намесьніка МУС — кіраўніка папярэдняга расьследаваньня. Апроч таго, стала вядома, што па хваробе адпраўлены ў запас генэрал-маёр міліцыі Леанід Фармагей. Фармагея звольнілі з пасады кіраўніка галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму ў чэрвені мінулага году. Ягонае звальненьне зьвязвалі з тэрактам у менскім мэтро, што адбыўся летась у красавіку.
Гэта чарговае гучнае звальньне ў шэрагах МУС. У студзені гэтага году ад пасады першага намесьніка міністра ўнутраных справаў быў вызвалены кіраўнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі. Прычым звольнілі яго з фармулёўкай «за ўчыненьне дзеяньняў, што дыскрэдытуюць званьне супрацоўніка органаў унутраных справаў».
Літаральна за пару тыдняў да гэтага была ўсчатая крымінальная справа супраць іншага намесьніка міністра ўнутраных спраў — кіраўніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня. Полудня вінавацяць ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Ён арыштаваны і знаходзіцца пад вартай.
Сяргей Сацук, галоўны рэдактар газэты «Ежедневник»: «Гэта дакладна працяг палітыкі Віктара Лукашэнкі па пазбаўленьні ад асобаў, якія так ці інакш заплямілі сябе пры службе ў органах як унутраных спраў, так і Міністэрства абароны. І за Гурэевым, і за Фармагеем ёсьць шлейф нядобрых спраў, якія не пацягнулі ўзбуджэньня крымінальных спраў альбо перасьледу з боку праваахоўных органаў. Але яны на слыху шмат у каго. Я мяркую, што прычына менавіта ў гэтым».
РС: І хто іх заменіць?
Сацук: «Хутчэй за ўсё, больш маладыя і больш „чыстыя“, за якімі няма гэтых непрыемных справаў?»
РС: «Які тыповы лёс людзей, якія сыходзяць з такіх пасадаў?»
Сацук: «Проста пойдуць на ганаровую пэнсію, і ўсё. Хаця я не выключаю, што адправяць на пэнсію, а пасьля пачнуць „капаць“ старое і ўзбудзяць крымінальную справу. Гэта магчыма. Хаця звычайна ў нас наадварот. У сілавікоў жа ўвогуле самая высокая пэнсія. Да таго ж яны не такія і старыя, знойдуць сабе працу ў сыстэме бясьпекі ў Беларусі ці ў Расеі. Будуць яны жыць вельмі добра і ні пра што ня будуць клапаціцца».