Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў двух міліцэйскіх генэралаў


Ігар Яўсееў, Аляксандар Ластоўскі, Леанід Фармагей на Дні Волі 25 сакавіка 2010 году.
Ігар Яўсееў, Аляксандар Ластоўскі, Леанід Фармагей на Дні Волі 25 сакавіка 2010 году.
Сёньня кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў генэрал-маёра Леаніда Фармагея ад абавязкаў кіраўніка сталічнай міліцыі. Прычына звальненьня не называецца. Генэрал залічаны ў падпарадкаваньне міністра ўнутраных спраў.

Леанід Фармагей нарадзіўся ў 1962 годзе. У міліцыі — з 1983 году. 29 жніўня 2008 году быў прызначаны начальнікам сталічнай міліцыі. Тады ён заняў месца цяперашняга міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.

Яшчэ адзін генэрал-маёр — Вячаслаў Яўстаф’еў — вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў на транспарце. Тут адзначаецца, што вызваленьне зробленае з-за ўзросту.

Вячаслаў Яўстаф’еў нарадзіўся у 1955 годзе. Міліцыяй на транспарце кіраваў з скакавіка 2007 году.

Як паведамілі ў інфармацыйнай праграме «Панарама» беларускага тэлебачаньня, абодва генэралы, якія працавалі ў свой час на Віцебшчыне, не забясьпечылі раскрыцьцё выбуху ў Віцебску.

Леанід Фармагей, які займаў з сакавіка 2007 году да жніўня 2008 году пасаду начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму, а пасьля — начальніка ГУУС Менскага гарвыканкаму, не забясьпечыў кантроль за арганізацыяй працы падначаленых па раскрыцьці выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе і ў Менску ў 2008 годзе. Ён таксама не забясьпечыў належнага ўзроўню аховы станцый Менскага мэтрапалітэну, што стварыла ўмовы для ўчыненьня летась 11 красавіка тэракту на «Кастрычніцкай» станцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG