Будучы тэатральны рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі, галоўны рэжысэр Коласаўскага тэатру ў Віцебску (1976–89), стваральнік і мастацкі кіраўнік тэатру «Вольная сцэна» ў Менску (1993–2000) нарадзіўся на Барысаўшчыне. І спачатку стаў будаўніком, а ўжо потым зразумеў, што ягонае прызваньне — тэатар.
Менскі тэатральна-мастацкі інстытут даў адукацыю, а Коласаўскі тэатар у Віцебску ўзгадаваў ягоны талент і сьветапогляд. Там Мазынскі паставіў, сярод іншага, «Званы Віцебску» і «Кастуся Каліноўскага» паводле Ўладзімера Караткевіча, «Сымона-музыку» паводле Якуба Коласа, «Вечар» паводле Аляксея Дударава.
З адраджэньнем незалежнасьці краіны пераехаў у Менск з марай пра свой тэатар, які стварыў у 1993 годзе. Ягоны тэатар-лябараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна» спачатку працаваў на Малой сцэне Купалаўскага, а пасьля займеў уласнае памяшканьне на Крапоткіна, 44. Гэты адрас ведалі ўсе тэатраманы краіны. «Вольная сцэна» пасьпяхова прадстаўляла Беларусь на міжнародных фэстах.
Тэатар ставіў сатырычныя, злабадзённыя спэктаклі, а ягоны мастацкі кіраўнік не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. За што ў 2000-м Валер Мазынскі пасьля доўгага змаганьня за яго трупы на загад міністра культуры быў звольнены. Ён забраў з сабой назву «Вольная сцэна», пад якой пару гадоў ладзіў незалежныя пастаноўкі.
Але ў 2003-м фінансавы прэсінг раструшчыў «Вольную сцэну». Акторы разбрыліся па іншых тэатрах, а заслужаны дзеяч мастацтваў і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі пайшоў у вартаўнікі, вахтэры, будаўнікі, кур’еры — куды бралі апальнага рэжысэра.
Толькі ў 2008-м ён змог вярнуцца да прафэсіі: зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», дакумэнтальную стужку «Як пошуг маланкі» пра дзеяча паваеннага нацыянальна-вызвольнага руху Расьціслава Лапіцкага. Цяпер робіць фільмы пра Палуту Бадунову і сучасных нацыянальных дзеячаў ды рэжысуе аўдыёкнігі.
Ад мары пра свой новы незалежны тэатар не адмовіўся.
"Валеры Мазынскі пакінуў у культурніцкім жыцьці Віцебска значны сьлед і па сёньняшні дзень многія віцябляне з удзячнасьцю ўзгадваюць яго працу ў нашым тэатры. І хоць Валеры Мазынскі ўжо даўно жыве ў сталіцы, але ўсё роўна мы адчуваем яго як бы яго тут прысутнасьць, бо ён сваёй працай, сваёй адданасьцю, сваім шчыраваньнем на тэатральнай ніве доўгі час упрыгожваў культурніцкае жыцьцё рэгіёна. І я ад сябе і ад многіх віцяблянаў шчыра віншую яго з добраю датай і жадаю яму творчых посьпехаў, добрага настрою, моцнага здароўя і ўсяго таго, чаго можна пажадаць такой асобе«.
«Мне прыгадалася нашае знаёмства з Валер’ем Мазынскім. Гэта было на пачатку 90-х. Беларусь, што называецца, бурліла, Савецкі Саюз толькі што разваліўся, наша краіна атрымлівала нейкі новы подых, новыя зрушэньні, і вось тады я напісаў сваю першую п’есу «Галава». Яе пачыталі мае знаёмыя і сказалі, што
п’еса, можа, цікавая і цудоўная, але яе ніхто не паставіць. І я неяк з гэтым зьмірыўся, але потым даведаўся, што адчыняецца тэатар «Вольная сцэна», і перадаў п’есу туды. Празь некалькі дзён мне адтуль затэлефанавалі і сказалі, што, хутчэй за ўсё, п’есу будуць ставіць і будзе яе ставіць Валеры Мазынскі. І тады, калі ён узяўся ставіць п’есу, якую ніхто не зьбіраўся ставіць, і сёньня ён падаецца мне такім чалавекам, які можа сказаць на рэплікі кшталту: «Беларусь, можа, краіна і цудоўная, але яна ніколі ня будзе па-сапраўднаму ні вольнай, ні незалежнай», што яна будзе і вольнай, і незалежнай. І я хачу пажадаць яму шчасьця, здароўя і вольнага дыханьня. А яшчэ каб і праз шмат гадоў пры згадцы ягонага імя казалі: «А-а-а — гэта ж была эпоха ў тэатры, калі жылі такія людзі, як Валеры Мазынскі».
«Для мяне Валеры Мазынскі — гэта ў першую чаргу кіраўнік «Вольнай сцэны». Да яе я чуў пра гэтага рэжысэра, глядзеў яго легендарны спэктакль «Сымон-музыка», ведаў, што гэта фактычна адзіны наш рэжысэр, які ставіў п’есы Ўладзімера Караткевіча, калі наша публіка яшчэ не цікавілася гістарычнай драмай, але вось ён прыехаў у Менск і зрабіў гэты незвычайны тэатар. Безь яго немагчыма ўявіць разьвіцьцё сучаснай драматургіі, бо ў 90-м годзе сама гэтая думка для многіх выглядала ерэтычнай — як гэта можа існаваць тэатар, дзе будуць ставіцца толькі беларускія п’есы, і хто гэта будзе глядзець? Гледачы былі прызвычаеныя, што беларуская драматургія займае нейкую там маленечкую нішу ў рэпэртуары кожнага з тэатраў, нават нацыянальнага, а тут раптам тэатар, дзе толькі беларускія п’есы. І вось менавіта Валеры Мазынскі, стварыўшы з дапамогай тады Міністэрства культуры гэты тэатар, за некалькі гадоў даказаў, што беларуская драматургія можа быць разнастайная і на ёй можа трымацца ўвесь рэпэртуар.
Калі «Вольная сцэна» ўтварылася, то была такая ідэя зрабіць там вялікую літаратурна-мастацкую частку. Там працавала некалькі драматургаў, і я таксама некалькі месяцаў там быў. Мы чыталі п’есы, абмяркоўвалі іх, і мяне вельмі зьдзівіла талерантнасьць Валер’я Мазынскага як кіраўніка. У кожнага з нас ёсьць свае густы, а ён запрашаў на сваю сцэну самых розных рэжысэраў, ён браў да разгляду самыя розныя тэксты.
Так сталася, што менавіта зь ім як з рэжысэрам мы не супрацоўнічалі, але менавіта ў часы Валер’я Мазынскага быў пастаўлены Рыдам Талібавым спэктакль «Стомлены д’ябал» па маёй п’есе, нарадзіўся як рэжысэр Аляксандар Гарцуеў, які паставіў на «Вольнай сцэне» «Чорны квадрат» Максіма Клімковіча і Міраслава Шайбака.
У Валер’я Мазынскага як рэжысэра свой почырк, свая плынь, але мне падабалася, што, шукаючы свой матэрыял, ён у той жа час даваў разьвівацца і іншым кірункам, і іншым рэжысэрам, і гэта сапраўды была творчая лябараторыя. І мне здаецца, што дзьве галоўныя рэчы, якія ён зрабіў, — тыя віцебскія яго пастаноўкі і гэтае менскае дзецішча, якое дапамагло ўсім нам стаць на ногі. За гэта яму вялікая наша ўдзячнасьць!"
«Слова «пяшчота» неяк да характарыстыкі мужчын ужываць нельга, але тая прафэсія, і той імпэт, і тыя здольнасьці, якія суадносяцца з гэтым чалавекам, яны выклікаюць менавіта гэтае пачуцьцё. Чалавечая годнасьць і чалавечы талент злучыліся ў адным гэтым чалавеку, Валер’ю Мазынскім. Я абдымаю цябе, Валера, жадаю, каб мы з табой дажылі да лепшых часоў для нашага асяродку, у якім мы з табой разам у імкненьні да будучыні".

Франц Сіўко, літаратар зь Віцебску: «Валеры Мазынскі ўпрыгожваў культурніцкае жыцьцё рэгіёна»
"Валеры Мазынскі пакінуў у культурніцкім жыцьці Віцебска значны сьлед і па сёньняшні дзень многія віцябляне з удзячнасьцю ўзгадваюць яго працу ў нашым тэатры. І хоць Валеры Мазынскі ўжо даўно жыве ў сталіцы, але ўсё роўна мы адчуваем яго як бы яго тут прысутнасьць, бо ён сваёй працай, сваёй адданасьцю, сваім шчыраваньнем на тэатральнай ніве доўгі час упрыгожваў культурніцкае жыцьцё рэгіёна. І я ад сябе і ад многіх віцяблянаў шчыра віншую яго з добраю датай і жадаю яму творчых посьпехаў, добрага настрою, моцнага здароўя і ўсяго таго, чаго можна пажадаць такой асобе«.
Ігар Сідарук, драматург з Кобрыня: «Мазынскі — гэта эпоха ў тэатры»
«Мне прыгадалася нашае знаёмства з Валер’ем Мазынскім. Гэта было на пачатку 90-х. Беларусь, што называецца, бурліла, Савецкі Саюз толькі што разваліўся, наша краіна атрымлівала нейкі новы подых, новыя зрушэньні, і вось тады я напісаў сваю першую п’есу «Галава». Яе пачыталі мае знаёмыя і сказалі, што
А-а-а — гэта ж была эпоха ў тэатры, калі жылі такія людзі, як Валеры Мазынскі
п’еса, можа, цікавая і цудоўная, але яе ніхто не паставіць. І я неяк з гэтым зьмірыўся, але потым даведаўся, што адчыняецца тэатар «Вольная сцэна», і перадаў п’есу туды. Празь некалькі дзён мне адтуль затэлефанавалі і сказалі, што, хутчэй за ўсё, п’есу будуць ставіць і будзе яе ставіць Валеры Мазынскі. І тады, калі ён узяўся ставіць п’есу, якую ніхто не зьбіраўся ставіць, і сёньня ён падаецца мне такім чалавекам, які можа сказаць на рэплікі кшталту: «Беларусь, можа, краіна і цудоўная, але яна ніколі ня будзе па-сапраўднаму ні вольнай, ні незалежнай», што яна будзе і вольнай, і незалежнай. І я хачу пажадаць яму шчасьця, здароўя і вольнага дыханьня. А яшчэ каб і праз шмат гадоў пры згадцы ягонага імя казалі: «А-а-а — гэта ж была эпоха ў тэатры, калі жылі такія людзі, як Валеры Мазынскі».
Сяргей Кавалёў, драматург і літаратуразнаўца: «Мазынскі даказаў, што на беларускай драматургіі можа трымацца ўвесь рэпэртуар»
«Для мяне Валеры Мазынскі — гэта ў першую чаргу кіраўнік «Вольнай сцэны». Да яе я чуў пра гэтага рэжысэра, глядзеў яго легендарны спэктакль «Сымон-музыка», ведаў, што гэта фактычна адзіны наш рэжысэр, які ставіў п’есы Ўладзімера Караткевіча, калі наша публіка яшчэ не цікавілася гістарычнай драмай, але вось ён прыехаў у Менск і зрабіў гэты незвычайны тэатар. Безь яго немагчыма ўявіць разьвіцьцё сучаснай драматургіі, бо ў 90-м годзе сама гэтая думка для многіх выглядала ерэтычнай — як гэта можа існаваць тэатар, дзе будуць ставіцца толькі беларускія п’есы, і хто гэта будзе глядзець? Гледачы былі прызвычаеныя, што беларуская драматургія займае нейкую там маленечкую нішу ў рэпэртуары кожнага з тэатраў, нават нацыянальнага, а тут раптам тэатар, дзе толькі беларускія п’есы. І вось менавіта Валеры Мазынскі, стварыўшы з дапамогай тады Міністэрства культуры гэты тэатар, за некалькі гадоў даказаў, што беларуская драматургія можа быць разнастайная і на ёй можа трымацца ўвесь рэпэртуар.
Калі «Вольная сцэна» ўтварылася, то была такая ідэя зрабіць там вялікую літаратурна-мастацкую частку. Там працавала некалькі драматургаў, і я таксама некалькі месяцаў там быў. Мы чыталі п’есы, абмяркоўвалі іх, і мяне вельмі зьдзівіла талерантнасьць Валер’я Мазынскага як кіраўніка. У кожнага з нас ёсьць свае густы, а ён запрашаў на сваю сцэну самых розных рэжысэраў, ён браў да разгляду самыя розныя тэксты.
Ён запрашаў на сваю сцэну самых розных рэжысэраў, ён браў да разгляду самыя розныя тэксты.
Так сталася, што менавіта зь ім як з рэжысэрам мы не супрацоўнічалі, але менавіта ў часы Валер’я Мазынскага быў пастаўлены Рыдам Талібавым спэктакль «Стомлены д’ябал» па маёй п’есе, нарадзіўся як рэжысэр Аляксандар Гарцуеў, які паставіў на «Вольнай сцэне» «Чорны квадрат» Максіма Клімковіча і Міраслава Шайбака.
У Валер’я Мазынскага як рэжысэра свой почырк, свая плынь, але мне падабалася, што, шукаючы свой матэрыял, ён у той жа час даваў разьвівацца і іншым кірункам, і іншым рэжысэрам, і гэта сапраўды была творчая лябараторыя. І мне здаецца, што дзьве галоўныя рэчы, якія ён зрабіў, — тыя віцебскія яго пастаноўкі і гэтае менскае дзецішча, якое дапамагло ўсім нам стаць на ногі. За гэта яму вялікая наша ўдзячнасьць!"
Віктар Дашук, кінарэжысэр: «Чалавечая годнасьць і чалавечы талент злучыліся ў Мазынскім»