Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плятформа» пачала маніторынг правоў вязьняў


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Мэта праваабаронцаў — атрымаць дакладную інфармацыю пра стан правоў зьняволеных ва ўмовах пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі, а таксама інфармаваць пра сытуацыю адпаведныя органы і міжнародныя структуры.

Падставай для правядзеньня маніторынгу сталі частыя сыгналы як саміх зьняволеных, так і іх блізкіх пра парушэньне адміністрацыяй сьледчых і папраўчых установаў дзейнага заканадаўства, у тым ліку выкарыстаньне катаваньняў, жорсткае, бесчалавечнае і зьневажальнае для чалавечай годнасьці абыходжаньне.

Як заявіў кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка, «цяпер мы працуем над стварэньнем мабільных маніторынгавых групаў, задачай якіх — атрыманьне інфармацыі ад былых арыштантаў пра сытуацыю ў канкрэтнай калёніі ці СІЗА. Акрамя гэтага, мы наладжваем працу з сваякамі падсьледных ды асуджаных, а таксама адвакатамі, праваабаронцамі і г.д. Як паказаў досьвед, адміністрацыі турэмных установаў ёсьць што хаваць. Гэта асноўная прычына, чаму праваабаронцам закрыты доступ у месцы пазбаўленьня волі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG