Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: візавыя санкцыі трэба шырока прымяняць


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў заявы, што «Офіс за дэмакратычную Беларусь» і некаторыя беларускія палітыкі выступаюць за скарачэньне сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.

«Я лічу,што візавыя санкцыі трэба шырока прымяняць, бо ўлада дэманструе абсалютнае ігнараваньне прапановаў Эўразьвязу аб супрацоўніцтве, аб прыпыненьні рэпрэсій. І канкрэтныя людзі мусяць канкрэтна адказваць.

Я супраць шырокіх эканамічных санкцый, бо яны пагаршаюць сытуацыю простых людзей і зьмяншаюць праэўрапейскія настроі. А візавыя патрэбныя. Як толькі перапыняцца рэпрэсіі, я думаю, што ўсе візавыя санкцыі будуць прыпыненыя. Як гэта было тры гады таму, калі распачынаўся той першы дыялёг».

Спадар Мілінкевіч сказаў, што яму не цікава нават абмяркоўваць лёс таго ж Зімоўскага.

«Усе візавыя санкцыі ўведзеныя раней, мелі пад сабой падставы. Гэта па сутнасьці маральная ацэнка. А ацэнка маральная застаецца такой, як была раней. Гэта не гульня ў тое, што ты стаў крыху лепшым ці горшым. Гэта маральная ацэнка людзей, якія жорстка парушалі закон і спрыялі рэпрэсіям».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG