Гэта тэрміновая скарга, якая патрабуе неадкладнага ўмяшаньня. Для яе падачы няма неабходнасьці спачатку выкарыстоўваць усе ўнутраныя мэханізмы абароны, адзначыў у інтэрвію БелаПАН былы прэс-сакратар Саньнікава на выбарах 2010 году Аляксандар Атрошчанкаў.
Падставай для скаргі стала тое, што амаль тры месяцы да палітзьняволенага не пускалі адвакатаў, каля чатырох месяцаў яго ня бачылі сваякі. Паводле аўтараў скаргі, такім чынам адміністрацыя калёніі магла ўтаіць сьляды катаваньняў у дачыненьні да экс-кандыдата.
Паводле Атрошчанкава, пасля паступлення тэрміновай скаргі спэцдакладчык ААН па катаваньнях, у адпаведнасьці зь дзейнай працэдурай, павінен накіраваць тэрміновы запыт у Міністэрства замежных спраў краіны, адкуль яна паступіла. «МЗС павінен заняцца расьсьледаваньнем сытуацыі і праінфармаваць пра вынікі спэцдакладчыка, а спэцдакладчык інфармуе пра вынікі праверкі тых, хто накіраваў скаргу», — сказаў Атрошчанкаў.
Такі мэханізм досыць дзейны для спыненьня катаваньняў, дадаў ён.