Некаторым магілам XVIII стагодзьдзя на Кальварыйскіх могілках пагражае зьнішчэньне. Дэкан Кальварыйскага касьцёлу ксёндз Андрэй Бародзіч паведаміў, што «Спэцкамбінат» разьвесіў папярэджаньні на дзясятку магілаў пра тое, што калі магілы ня будуць дагледжаныя, іх зьнясуць:
«Гэтыя магілы якраз па дарозе да касьцёлу, і гэта самая гістарычная частка могілак. Таму ня ведаю, зь якім намерам яны вывесілі гэта. Думаю, што, можа, хочуць прыбраць і хаваць кагосьці, я так падазраю. Бо да сваякоў можна „падхаваць“. І „малодшыя“ помнікі — 50–70-х гадоў мінулага стагодзьдзя — зносілі.
Нашая парафія хоча прыбраць гэтыя магілы, пафарбаваць агароджы. Я ўжо абвясьціў парафіянам, каб прыйшлі і дапамаглі. Мы здабылі ўжо фарбу. Там, дзе паваленыя помнікі, паспрабуем паставіць на месца. Думаю, што ў гэтую суботу зробім».
Культуроляг Сяргей Харэўскі пракамэнтаваў сытуацыю з Кальварыйскімі могілкамі наступным чынам: «Ёсьць уласна заканадаўчы аспэкт, бо яшчэ ў савецкі час Кальварыйскія могілкі, як, дарэчы, і тэрыторыя Старажоўскіх могілак, былі ўзятыя пад ахову. Паколькі ніякіх зьменаў у заканадаўства ня ўносілася, то яны павінны быць недатыкальныя. Ёсьць Міністэрства культуры, якога гэтая праблема павінна тычыцца наўпрост.
Па Кальварыйскіх могілках існуюць цудоўныя дасьледаваньні, у тым ліку і польскіх калегаў. Ведамая кожная дзялка, хто дзе пахаваны. Гэтыя могілкі — унікальная каштоўнасьць для Менску, бо яны больш-менш засталіся некранутымі і ўяўляюць сабою комплексную гісторыка-культурную каштоўнасьць. І адпаведна ніякіх зьменаў, перапахаваньняў адбывацца не павінна ў прынцыпе.
Але ёсьць нашая беларуская рэчаіснасьць. Зараз сьсякаюць на вуліцы Чырвонаармейскай сквэр, каб паставіць кітайскі гатэль на месцы пахаваньняў. Зараз тэрыторыю Старажоўскіх могілак разграбаюць бульдозэрамі, вывозяць парэшткі людзей, там чарапы раскіданыя. Гэта дзеля таго, каб там пашырыць тэатар. У сьвятле таго, што адбываецца ў Менску, я думаю, гэта ня дзіва. Праўдападобна, што калі няма сумленьня ў гэтага „спэцкамбінату“, калі няма сумленьня ў чынавенства менскага і ў чынавенства Мінкультуры, то наўрад ці тут нешта здольныя будуць зрабіць людзі. Справа не ў канкрэтным выпадку, а ва ўсёй той атмасфэры, якая сёньня пануе ва ўсім беларускім грамадзтве. І яна яскрава адбіваецца ў стаўленьні да месцаў пахаваньняў».