Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг у Рубе


Руба — гэта невялікі пасёлак пад Віцебскам. Бел-чырвона-белы сьцяг Мірона там зьявіўся ўпершыню, і правісеў досыць доўга — больш за дзьве гадзіны.

Як апавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, сьцяг быў прымацаваны да электрычных дратоў высока над дарогай. Спадар Хамайда працытаваў і зьмест цыдулкі прымацаванай да сьцяга. Гэты тэкст яму стаў вядомы з вартых даверу крыніцаў:

«Беларускі народ не павінны несьці адказнасьць па шматмільярдных пазыках, набраных нелегітымным рэжымам. Гэтая выснова не супярэчыць нормам міжнароднага права. Так што крэдыторам давядзецца разьлічваць на ўласныя сілы і „страсаць“ свае грошы, як з казачнага Бураціны, з таго, хто іх зараз набраў! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Барыс Хамайда лічыць, што бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся як напамін пра тое, што ў сярэднім на кожнага беларуса дзяржаўная пазыка іншым краінам складае не адну тысячу даляраў. І што з кожным годам кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі гэтая запазычанасьць расьце, накладаючы дадатковыя эканамічныя абавязкі ўжо на дзяцей і ўнукаў сёньняшніх грамадзянаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG