Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Сяргей Каваленка


Каваленка Сяргей
Каваленка Сяргей

Жонка Каваленкі паведаміла, што яго забралі ў інспэкцыю па выкананьні пакараньняў, нібыта, каб пагаварыць пра ягоныя скаргі, напісаныя ў абласную пракуратуру. Аднак высьветлілася, што Каваленку пагражае арышт.

Праз тэлефон Сяргей Каваленка паведаміў, што гаворкі пра скаргі нават не было — а скардзіўся ён на дрэннае стаўленьне з боку супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў.

Але ў інспэкцыю сьледам за ім прыехалі супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Віцебску. Каваленка кажа, што яны рыхтуюць дакумэнты на зьмену рэжыму ўтрыманьня паводле артыкулу 415 Крымінальнага кодэксу.

Сябар КХП БНФ адбывае тэрмін умоўнага пакараньня за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой навагодняй ёлцы ў 2010 годзе. Гэта так званая «хатняя хімія». Аднак у дні, калі ў Віцебску праводзіліся вулічныя акцыі, Каваленку забіралі з хаты і зьмяшчалі пад варту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG