Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі і прыхільнікі Асада пікетавалі амбасаду Сырыі


Антыўрадавыя пратэсты ў Сырыі пачаліся сёлета ў сакавіку.
Антыўрадавыя пратэсты ў Сырыі пачаліся сёлета ў сакавіку.

17 сьнежня ля амбасады Сырыі ў Беларусі, якая знаходзіцца ў Менску на вуліцы Суворава, прайшлі акцыі праціўнікаў і прыхільнікаў прэзыдэнта Башара Асада.

Спачатку некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна выхадцаў з Сырыі, сабраліся ля будынку і разгарнулі плякаты зь перакрэсьленым партрэтам Асада, лёзунгамі «Асад, сыходзь!» і іншымі.

Прыкладна хвілін праз 15 на месцы правядзеньня акцыі зьявіліся іншыя людзі. Яны паспрабавалі зладзіць свой мітынг — гэтым разам у падтрымку Асада. Яны таксама прастаялі хвілін 15, пасля чаго разышліся, паведамляе БелаПАН.

Антыўрадавыя пратэсты ў Сырыі пачаліся ў сакавіку гэтага года і працягваюцца дагэтуль. Паводле звестак ААН, за гэты час загінулі прыкладна пяць тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG