Як паведаміў юрыст Раман Кісляк, які прадстаўляе ў Камітэце ААН па правах чалавека аўтараў скаргі, маці асуджанага Любоў Кавалёва і яго родная сястра Тацьцяна Козяр паведамляюць, што сам Уладзіслаў Кавалёў не можа падаць скаргу, бо кіраўніцтва СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіцца, блякуе перадачу ад ягонай даверанасьці, спрабуючы, як лічаць жанчыны, перашкодзіць яму ў падачы скаргі
У індывідуальным паведамленьні ў гэты незалежны міжнародны орган расьсьледаваньня маці і сястра Кавалёва пішуць аб парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору. У прыватнасьці, суд паклаў у аснову абвінаваўчага прысуду прызнальныя паказаньні Кавалёва ў ходзе папярэдняга сьледзтва, нягледзячы на тое, што яны, як лічаць заяўнікі скаргі, былі атрыманы ў выніку прымусу.
На судовым пасяджэньні Кавалёў ад гэтых паказаньняў адмовіўся, заявіў, што невінаваты і што абгаварыў сябе і Дзьмітрыя Канавалава.
Суд задавальняў ўсе хадайніцтвы абвінавачваньня, а большасьць хадайніцтваў абароны суд адхіліў. Дадзены факт сьведчыць аб няроўнасьці бакоў у працэсе, пішуць сваячкі Кавалёва. На думку маці і сёстры, суд пры разглядзе крымінальнай справы не адказваў крытэру незалежнасьці і бесстароннасьці, акрамя таго, яны лічаць, што на суд быў аказаны ціск.
«На маю думку, дзяржава парушае права Кавалёва на абскарджаньне асуджэньня і прысуду ў вышэйстаячую інстанцыю, якое прадугледжана пунктам 5 артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», — пракамэнтаваў сытуацыю Кісьляк.
«У адпаведнасьці з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь да сьмяротнага пакараньня чалавек можа быць асуджаны толькі ў выніку працэсу, на якім выконваліся ўсе самыя мінімальныя абавязковыя прынцыпы справядлівага суду, — заявіў юрыст БелаПАНу. — Пакараньне сьмерцю пасьля такога працэсу, які не адпавядаў такім патрабаваньням, расцэньваецца як адвольнае пазбаўленьне жыцьця і парушэньне абавязацельстваў дзяржавы перад чалавекам. Падстаў, выкладзеных у скарзе, дастаткова для рэгістрацыі паведамленьня, і я спадзяюся, што паведамленьне будзе зарэгістравана ».
7 сьнежня Уладзіслаў Кавалёў падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
30 Лістапада Вярхоўны суд прысудзіў Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Кавалёў прызнаны вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, незаконным набыцьці, захоўваньні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прыладаў, неданясеньні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, а таксама ў садзейнічаньні тэрарызму.