Сёлета ўвесну ён вызваліўся зь івацэвіцкай калёніі, дзе сядзеў у адным атрадзе зь Міколай Аўтуховічам. Пра тое, ў якіх умовах утрымліваецца гэты палітвязень ды іншыя асуджаныя, Зьміцер расказаў у інтэрвію нашаму радыё. Фота і відэа, зробленыя Зьмітром за кратамі, былі зьмешчаны на нашым сайце, а потым апублікаваныя і іншымі СМІ.
Зьміцер Каляда піша: «Хутка споўніцца год драматычным падзеям 19 сьнежня. Мае шанаваньні ўсім удзельнікам Плошчы, Андрэю Саньнікаву, Міколе Статкевічу, Зьмітру Бандарэнку, Эдуарду Лобаву, а таксама тым, хто падобна Міколе Аўтуховічу ці Дзіме Дашкевічу ня змог там прысутнічаць паводле аб’ектыўных прычынаў. На жаль, не давялося прыйсьці на Плошчу і мне. На той час я адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 5. Пра падзеі даведаўся з БТ. Нават з таго, што мы ўсе ўбачылі, было зразумела, што Беларусь ужо ніколі ня будзе ранейшай. Плошча паказала выбар людзей з усёй відавочнасьцю. Потым, дзякуючы інтэрнэту праз падпольныя мабільнікі, сталі вядомымі падрабязнасьці. Сэрцамі многія былі разам з вамі.
Безумоўна, Плошча 2010 і падзеі, якія адбыліся потым, паўплывалі на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мала у каго засталося ілюзій адносна дзейнага рэжыму.Ніколі ўжо дыктатура ня будзе адчуваць сябе ўпэўнена і камфортна і, па сутнасьці, дні яе лічаныя. Гэта калос на гліняных нагах, якія ў любую хвіліну могуць падкасіцца.
Як чалавеку, які зьведаў розныя турмы, мне лёгка ўявіць, з чым сутыкаюцца за кратамі палітвязьні, якія не зьбіраюцца пісаць пакаянныя лісты прэзыдэнту. Адміністрацыя мае шмат спосабаў спрасаваць зьняволенага праз самыя розныя запалохваньні, псыхалягічны ціск. Я веру ў тое, што вы застанецеся стойкімі. Сардэчна віншую вас з гадавінай Плошчы, а таксама з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасьці і, вядома ж, больш хуткага вызваленьня без усялякіх умоваў і шантажу. Усіх вас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасьць свайму выбару і перакананьням, нянавісьць да гвалту і несвабоды».
Ліст Зьмітра Каляды да беларускіх палітвязьняў за кратамі прагучыць у перадачы «Свабода ў турмах».
Таксама ў праграме:

- Дзяржаўны рэкет у дачыненьні да сваякоў асуджаных
- Гнеў як прычына росту старэчай злачыннасьці.
- Утрыманьне пажылых вязьняў у беларускіх турмах
- Мэнэ турэмных сталовак Нямеччыны і Швэцыі