Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў павялічыць заробкі на «Белтрансгазе» ўдвая


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком «Газпрому» Аляксеем Мілерам 3 сьнежня выказаўся за падвышэньне заробкаў супрацоўнікаў кампаніі «Белтрансгаз», якая цяпер належыць Расеі.

«Верагодна, вам належыць падумаць пра падвышэньне заробку, маючы на ўвазе, што цяпер гэта цалкам ваша прадпрыемства. А ў адпаведнасьці з пэўнай катэгарыйнасьцю „Газпрому“ падобныя прадпрыемствы мусяць мець адпаведны ўзровень заробку. Верагодна, разы ў два вам трэба падняць узровень заробку ў „Белтрангазе“», — адзначыў Уладзімер Пуцін.

Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер даклаў Пуціну, што на 3 сьнежня правы на другія 50% акцый «Белтрансгазу» цалкам аформленыя і «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый прадпрыемства, паведамляе РІА «Новости».

Дамова аб продажы другой паловы акцый «Белтрангазу» «Газпрому» за 2,5 мільярда даляраў была падпісаная ў Маскве 25 лістапада.

Шмат хто ў Беларусі, у тым ліку лідэры апазыцыі, кажа пра пачатак «паглынаньня» беларускай эканомікі Расеяй і прадказваюць, што гэты працэс актывізуецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў сакавіку 2012 году, на якіх фаварытам называюць Уладзімера Пуціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG