Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала сродкі ад продажу «Белтрансгазу»


«Газпром» пералічыў Беларусі сродкі ад продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз». Тым часам МВФ сёлета ад перамоваў зь Беларусьсю адмовіўся.

Паводле паведамленьня прэс-службы Нацбанку, 2,5 млрд. даляраў ад продажу другой паловы акцый «Белтрансгазу» залічаныя ў золатавалютныя рэзэрвы краіны.

Дакумэнт аб куплі 50% акцый «Белтрансгазу» быў падпісаны «Газпромам» і Дзяржкамітэтам па маёмасьці Беларусі 25 лістапада ў Маскве. Такім чынам «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі: першыя 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» расейскі газавы манапаліст выкупіў на працягу 2007-2010 гадоў.

У пачатку сьнежня Менск чакаў пачатку перамоваў з МВФ пра новую праграму крэдытаваньня. Але прадстаўніца фонду ў Менску Натальля Калядзіна заявіла, што сёлета перамоваў па новай праграме зь Беларусьсю ня будзе, паколькі Беларускія ўлады не прадэманстравалі цьвёрдасьць сваіх намераў у правядзеньні рэформаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG