Да шэрагу замежных грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў, якія асудзілі сьмяротны вырак Зьмітру Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, далучыліся і афіцыйныя асобы. МЗС Беларусі прысуд не камэнтуе.
З заклікам да ўладаў Беларусі адмяніць сьмяротнае пакараньне зьвярнуліся генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, упаўнаважаны ў правах чалавека пры ўрадзе Нямеччыны Маркус Ленінг ды іншыя. Як вынясеньне сьмяротных прысудаў адаб'ецца на дачыненьнях Беларусі з рознымі міжнароднымі арганізацыямі?
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных сёньня на пытаньне аб стаўленьні да такіх заяў адказаў:
«Пазыцыя па сьмяротным пакараньні дастаткова добра вядомая. Гэта агульная пазыцыя краіны. І я думаю, што тут нейкія дадатковыя камэнтары непатрэбныя».
Наяўнасьць у краіне сьмяротнага пакараньня не дазволіць ёй мець нармальныя стасункі з асноўнымі міжнароднымі структурамі, канстатуе сябра аргкамітэту па стварэньні «Беларускага руху» Вінцук Вячорка. Ён згадвае, што, напрыклад, для сяброўства ў Радзе Эўропы раней было шмат крытэраў:
«Але асабліва ў апошнія гады існавала тэндэнцыя скарачэньня крытэраў аж да аднаго — скасаваньня альбо нават мараторыя на сьмяротную кару. І гэтага было б дастаткова, каб Беларусь пад цяперашнім кіраўніцтвам магла рухацца да паўнавартаснага ўдзелу ў Радзе Эўропы. Калі афіцыйная ўлада будзе настойваць на гэтым прысудзе і прывядзе яго ў выкананьне, то, я мяркую, у Радзе Эўропы ўзмацнеюць галасы наконт таго, каб ня толькі спыніць рух Беларусі, але і мінімізаваць яе статус там».
Сьмяротныя выракі ня толькі абцяжараць дачыненьні ўладаў Беларусі зь міжнароднымі структурамі, але і значна іх пагоршаць, лічыць палітоляг Аляксей Кароль:
«Міжнародныя арганізацыі наагул надаюць вельмі вялікую ўвагу прысутнасьці альбо адсутнасьці ў краіне сьмяротнага пакараньня. Гэта — адна з асноўных каштоўнасьцяў, на якія Захад ужо даўно выйшаў. У Беларусі трэба адмяняць сьмяротнае пакараньне, паколькі ўжо было шмат памылак, калі пад яго траплялі нявінныя людзі. І таму на гэтай справе адносіны да Беларусі пагоршацца значным чынам».
Гэты прысуд яшчэ больш аддаляе Беларусь ад тых міжнародных арганізацыяў, у якія яна хацела б уступіць, сьцьвярджае старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
«Пакуль ёсьць такія дэманстратыўныя прысуды, уваход у Раду Эўропы і яе Парлямэнцкую асамблею для Беларусі зачынены. Я думаю, што і ў іншых міжнародных арганізацыях, напрыклад, у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ будзе дыскусія. Вырак — гэта тая пальчатка, якую Лукашэнка кідае на міжнародную арэну».