Амэрыканскі экспэрт лічыць, што магчымае ўступленьне Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) будзе вельмі балючым працэсам для краіны, але ў канчатковым выніку акажацца эканамічным выйгрышам. З Маршалам Голдманам, прафэсарам Гарвардзкага ўнівэрсытэту і аўтарам шматлікіх кніжак па эканоміцы СССР і Расеі, гутарыць вашынгтонскі карэспандэнт нашага радыё Том Балмфорт.
РС: На вашу думку, ці пасьля 18 гадоў чаканьня Расея нарэшце ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю?
Голдман: Выглядае, што справы паварочваюцца якраз такім чынам. Я думаю, што ва ўсім астатнім сьвеце штораз болей ахвоты, каб уключыць Расею ў бег міжнародных падзеяў і не рабіць зь яе адшчапенца і ізгоя, а зрабіць супольнікам і, такім чынам, утаймаваць дзікага зьвера, калі можна так сказаць.
РС: Калі Расея фармальна далучыцца да СГА, што гэта будзе значыць на практыцы? Што гэта будзе значыць для прадпрымальнікаў, спажыўцоў і наогул звычайных расейцаў?
Голдман: Ну, калі дапусьцім, што Расея далучыцца поўнасьцю і не паспрабуе вылучыць нейкія зоны для асобных паводзін, дык я думаю, што будзе добра. Расея мае шмат натуральных перавагаў у выглядзе сыравіны, і спалучэньне гэтага з інвэстыцыямі з-за мяжы будзе добрай справай. Лепш мець расейцаў у кампаніі, чым па-за ёю.
РС: Вы хочаце сказаць, што Расея можа паспрабаваць уступіць у СГА зь нейкімі ўмовамі? Ці іншыя могуць дазволіць ёй гэта?
Голдман: Гэта недазволена. Па ідэі – калі вы ўступаеце, дык уступаеце поўнасьцю. Але рашэньне аб уступленьні не залежыць толькі ад адной асобы. Вам трэба дамагчыся супрацоўніцтва розных частак эканамічнай структуры, каб быць упэўненым, што ўсе будуць супрацоўнічаць. Аднак заўсёды знойдуцца людзі, на якіх такое ўступленьне ўзьдзейнічае адмоўным чынам, і яны напэўна пастараюцца сарваць усю ідэю. Вы павінны займець як мага больш прыхільнікаў у Расеі, якія бачаць карысьць ад сяброўства ў СГА і якія зробяць усё магчымае, каб пераканаць да гэтага далучэньня і апанэнтаў. Але гэта не здараецца за дзень ці два. Я не хачу сказаць, што Расея можа быць адзінай краінай, у якой будзе такое ўнутранае змаганьне. У кожнай краіне ідзе ўнутранае змаганьне паміж тымі, якія хочуць пратэкцыянісцкіх мытных тарыфаў, і тымі, якія кажуць, што карысьць ад усеагульнага супрацоўніцтва стане ўдзелам усіх зацікаўленых.
РС: Якія сэктары бізнэсу будуць найгучней пратэставаць супраць сяброўства ў СГА?
Голдман: Я мяркую, што, напрыклад, будуць супраціўляцца людзі з аўтамабільнай прамысловасьці. Цяпер у Расеі айчынная вытворчасьць аўтамабіляў знаходзіцца пад пратэкцыянісцкім рэжымам. Калі пратэкцыянісцкія тарыфы будуць зьніжаныя, зьявіцца больш канкурэнтных вытворцаў па-за Расеяй.
РС: Ці сяброўства ў СГА дапаможа Расеі мадэрнізаваць эканоміку і правесьці яе дывэрсыфікацыю?
Голдман: Калі мець на ўвазе эканамічную тэорыю і эканамічную гісторыю, так яно было да гэтай пары. Некаторым людзям давядзецца пацярпець у бурны пэрыяд прыстасаваньня да новых правілаў. Але спадзяваньне такое, што ў даўжэйшай пэрспэктыве колькасьць людзей, які скарыстаюць на гэтай апэрацыі, будзе большая, чым тых, якія ў выніку яе будуць выключаныя з гульні. Але дзеля такога экспэрымэнту трэба моцная палітычная воля. Я ня ўпэўнены, наколькі расейскі бізнэс гатовы рызыкаваць дзеля гэтай невядомай будучыні.
РС: Расея падала просьбу аб уступленьні ў СГА 18 гадоў таму. Чаму гэта трывала столькі часу?
Голдман: Калі ў вас такая вялікая краіна, як Расея, дык вам здаецца, што ўсе вашы перавагі вы маеце дома, таму што ў вас столькі рэсурсаў і столькі рознай вытворчасьці. І вас заўсёды крыху расстройвае думка, што могуць зьявіцца замежныя бізнэсмэны, якія выйграюць з айчыннымі вытворцамі. У даўжэйшай пэрспэктыве ад інтэграцыі Расеі выйграе ня толькі ўвесь астатні сьвет, але і сама Расея. Але гэта нялёгкі працэс. Я думаю, важна тут зразумець, што засьцярогі ў самой Расеі падобныя да засьцярогаў ва ўсіх іншых краінах, якія праходзілі трансфармацыю. Злучаныя Штаты тут не выключэньне. Калі мы далучаліся да СГА, у нас быў вельмі моцны тарыфны пратэкцыянізм у 1930-х. Зьмяншэньне гэтага пратэкцыянізму не было лёгкім палітычным працэсам. Я думаю, што расейцам будзе патрэбная пэўная дапамога, але ў канчатковым выніку гэта ім давядзецца прынесьці галоўную ахвяру, і будзе вельмі цікава назіраць за гэтым працэсам.