Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве згадалі ахвяраў бальшавіцкага і сталінскага тэрору


Тыя, хто прыйшоў да крыжа згадаць ахвяраў бальшавіцкага й сталінскага тэрору
Тыя, хто прыйшоў да крыжа згадаць ахвяраў бальшавіцкага й сталінскага тэрору
29 кастрычніка ўшанаваць памяць ахвяраў бальшавіцкага і сталінскага тэрору да крыжа на вуліцы Дзімітрава прыйшлі пяцёра грамадзкіх актывістаў. Яны прыбралі тэрыторыю, выступілі з кароткімі прамовамі, усклалі кветкі й разышліся.

У вянках, што засталіся ад леташняга наведваньня актывістамі месца масавага расстрэлу грамадзян, невядомыя пакінулі пасьведчаньне аб сьмерці, выпісанае на імя Іосіфа Сякацкага. Паводле дакумэнта ўраджэнца Шклоўскага раёну расстралялі 31 ліпеня 1938 году. Месца расстрэлу і сацыяльны статус забітага чалавека ў пасьведчаньні не пазначаныя.

У Магілёве згадалі ахвяраў савецкага тэрору
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:41 0:00
Наўпроставы лінк

“Віна гэтага чалавека й сотняў іншых, якіх забілі тут, у тым, што яны хацелі людзьмі звацца. Наўрад ці Іосіф Сякацкі нешта кепскае зрабіў. Відаць, і ён таксама пакутніцкі загінуў тут, на гэтым месцы. Да жалю, сёньня да крыжа прыйшло мала людзей. І такая пасіўнасьць сьведчыць пра тое, што людзей запалохалі, што паволі мы набліжаемся да тых часоў, за якімі загінулі вось тут людзі. Нацыянальная памяць — гэта тое, без чаго няма нацыянальнай годнасьці. Толькі гэта дае нам сілу й надзею на лепшую долю й жыцьцё”, – заявіў у сваім выступе кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Сяргей Брыцікаў.

Пасьведчаньне аб сьмерці рэпрэсаванага са Шклоўскага раёну
Пасьведчаньне аб сьмерці рэпрэсаванага са Шклоўскага раёну

Крыж памяці на вуліцы Дзімітрава ўсталявалі актывісты адраджэнскіх арганізацыяў пры канцы 1980 гадоў. Колькі было забіта людзей у гайку, дзе цяпер кар’ер, невядома. Вынікі адмысловай камісіі, якая дасьледавала паходжаньне выяўленых у сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя людзкіх парэшткаў, засакрэчаныя. Родзічы забітых сьцьвярджаюць, што масавыя расстрэлы людзей тут адбываліся ад 1936 да 1938 гадоў. Забіваць жа ў безыменным гайку бальшавікі пачалі яшчэ ў 1918 годзе. Першымі ахвярамі сталі каталіцкія сьвятары. Сярод іх быў і дэкан магілёўскага касьцёлу Яўген Сьвятаполк-Мірскі.

Крыж памяці
Крыж памяці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG