На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканамісты Сяргей Чалы і Барыс Жаліба.
Цыганкоў: Ці можна адзіную сэсію і ўсталяваньне адзінага курсу назваць безумоўна станоўчым крокам для беларускай эканомікі? Нагадаю, гэта той крок, які патрабавала МВФ, ды і беларускія экспэрты казалі пра неабходнасьць выхаду на адзіны курс. Такім чынам, ці вы ацэніце гэты крок толькі як адназначна станоўчы, ці ў яго ёсьць і нейкія нэгатыўныя наступствы? Усё ж былі нейкія прычыны, паводле якіх улады паўгода баяліся пераходзіць да адзінага курсу…
Чалы: Я думаю, тут можна адзначыць толькі станоўчыя наступствы. Тое, што адбылося — гэта падзея даволі вялікага маштабу, і ня варта яго недаацэньваць. Бо фактычна ўся наша эканоміка ўсе гэтыя гады працавала ў рэжыме ручнога кіраваньня. А тут зьявіўся маленькі астравок рынкавай свабоды, дзе курс вызначаецца не «рукамі» Нацбанку, не адміністратыўным рэгуляваньнем, а самімі ўдзельнікамі гэтага рынку. Так што гэта рэвалюцыйнае зьмяненьне…
Цыганкоў: Прабачце, перапыню. То бок вы лічыце, што нягледзячы на перасьцярогі некаторых экспэртаў, на біржы ўсё адбываецца свабодна і рыначна, без умяшаньня дзяржавы?
Чалы: Я не знайшоў пацьверджаньня ніводнага факта наконт таго, што там адбываюцца нібыта маніпуляцыі, адміністратыўнае абмежаваньне заявак. Я думаю, у Нацбанку якраз не зьбіраліся гэтым займацца, ім акурат трэба было паглядзець, наколькі эфэктыўна рынак вызначае раўнаважнае значэньне курсу.
Вяртаючыся да вашага пытаньня, чаму ўлады так доўга з гэтым цягнулі — гэта вельмі лёгка растлумачыць псыхалягічна. Усё, чаму вучыўся Нацбанк апошнія гады — вучыўся кіраваць курсам. А зараз сытуацыя такая, што трэба навучыцца ім не кіраваць. А гэта больш складана. І як мне здаецца, усё ж навучыліся.
Жаліба: Уладам трэба было рашыцца на гэты крок яшчэ вясной. Але я таксама лічу гэты захад, выхад на адзіны курс — выключна пазытыўным. Бо мноства курсаў скажала эканоміку, пераўтварала яе ў крывое люстэрка, нараджала карупцыю на розьніцы курсаў і гэтак далей.
Магчымыя адмоўныя наступствы — рост цэнаў на газ, на імпартныя лекі. Але ў цэлым крок пазытыўны.
Цыганкоў: Чаму даляр не абрынуўся, як пра гэта казаў Лукашэнка? Курс, які ўсталяваўся на адзінай сэсіі таргоў замежнай валютай на Беларускай валютна-фондавай біржы, апынуўся значна бліжэй да рынкавага, а не афіцыйнага курсу. Хаця многія думалі, што ён установіцца недзе пасярэдзіне паміж 5700 і 8600. Чаму гэтага не адбылося?
Чалы: Я б ня стаў надаваць вялікае значэньне словам Лукашэнкі — гэта ўсё рытарычныя абароты, якія ня маюць ніякага дачыненьня да эканамічнай рэальнасьці.
Зь іншага боку, я б не сказаў, што першыя два дні ёсьць трывалым паказьнікам. Гледзячы на статыстыку, можна ўбачыць, што прапанова валюты ўстойліва перавышае попыт. Гэта азначае, што курс рубля будзе расьці, і што Нацыянальны Банк хутчэй стрымлівае ўмацаваньне рубля. Я думаю, што той курс, які стане раўнаважным, цалкам можа апынуцца ніжэй за 8 тысяч.
Цыганкоў: А ці можна меркаваць, што запас валюты, які зараз выплюхваецца на біржу, можа хутка скончыцца?
Чалы: Той курс, які павінен усталявацца, будзе балянсаваць паміж экспартам і імпартам, паступленьнем і адтокам валюты. У нас адбылася трохразовая дэвальвацыя, зь вялікім запасам, яўна большым, чым гэта трэба было для ўсталяваньня макраэканамічнай раўнавагі. Зараз тэмпы росту экспарту проста гіганцкія, паступленьні валютнай выручкі ад экспарту растуць, і думаю, што скончыцца запасу валюты вельмі складана.
Цыганкоў: Фактычна мы ўступілі ў сфэру прагнозаў. Спадар Жаліба, ці згодныя вы зь меркаваньнем Сяргея, што ў найбліжэйшыя тыдні рубель будзе ўзмацняцца?
Жаліба: Рабіць такія прагнозы — няўдзячная справа, бо тыя аб’ёмы, якія гандлююць на біржы, пакуль вельмі невялікія. Адсюль вельмі заўчасна сьцьвярджаць, што курс, які фармуецца на біржы, — гэта рынкавы курс.
Што да прагнозу на найбліжэйшыя дні, то, мяркую, паводзіны курсу будуць такія самыя, як у верасьні. У 20-я дні месяца суб’екты гаспадараньня плацяць падаткі, і гэта падстава для ўзмацненьня рубля. У пачатку лістапада рубель, адпаведна, будзе падаць.
Калі рабіць прагноз да канца году, то тут залежыць ад таго, ці паступіць у краіну валюта. Урад чакае 2,5 мільярда ад продажу «Белтрансгазу», мільярд ад «Сбербанку» пад заклад акцый Нафтану і 440 мільёнаў ад антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Калі нават частка ад гэтых сумаў паступіць, то ў Нацбанку будуць рэзэрвы на падтрымку курсу рубля. Але я ня думаю, што Нацбанк будзе выдаваць на гэта вялікія сумы, бо яны пазычаныя і таму што трэба павялічваць золатавалютныя рэзэрвы.
Чалы: Я хачу запярэчыць. Наколькі я назіраю за рынкам, сьцьвярджэньне наконт 20 дзён кожнага месяца ніколі асабліва не ўплывала на курс. Гэта хутчэй уплывае на кароткатэрміновыя працэнтныя стаўкі. Другое, калі курс зьяўляецца плаваючым, то для яго падтрыманьня ніякіх золатавалютных рэзэрваў не патрэбна. Тады курс будзе залежаць выключна ад дынамікі інфляцыі ўнутры краіны.
Цыганкоў: Дарэчы, пра інфляцыю. Які ўплыў на цэны акажа выхад на адзіны курс? Я нагадаю, што пэўныя групы тавараў закупляліся па афіцыйным курсе — 5700. Цяпер, відавочна, гэтыя тавары падаражэюць. Якія гэта тавары і ці здолеюць улады стрымаць інфляцыю ў сувязі з новым курсам даляра?
Жаліба: Наколькі я ведаю, такіх тавараў няшмат. Гэта газ і лекі. Вядома, трэба чакаць, што будзе падаражэньне паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Яшчэ можна дадаць, што было прынята рашэньне падвысіць стаўкі першага разраду, прычым на 28 працэнтаў. Гэта азначае, што будзе ўкінута зноў вялікая маса рублёў, каля 13 трыльёнаў — натуральна, гэта паўплывае на курс. У выніку інфляцыя можа зьвесьці на нішто высілкі Нацбанку ў падтрыманьні курсу рубля.
Чалы: Любое адміністратыўнае падвышэньне даходаў насельніцтва, іншымі словамі, раздача незаробленых грошай, як паказвае практыка нашай эканомікі, не пазьней чым праз 3-4 месяцы адбіваецца на росьце спажывецкіх цэнаў, што прыводзіць да росту інфляцыі.
Зь іншага боку, цэны зараз ужо ўпёрліся ў магчымасьці хатніх гаспадарак, і ім прычыны расьці няма. Сапраўды, існуе вялікі патэнцыял росту на паслугі ЖКГ і мэдыкамэнты. Але гэта якраз тыя самыя «негандлюемыя тавары», якія не аказваюць ціску на валютны курс. Так што і тут я буду аптымістам. Нават калі мы ўбачым высокія паказьнікі ўзроўню спажывецкай інфляцыі, то ў той катэгорыі тавараў, якая важная для замежнага гандлю, яна будзе невялікай. Таму ціск на курс будзе таксама невялікім.
Што тычыцца намераў ураду стрымаць інфляцыю, то ў апошніх заявах віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса рэгулярна гучала, што на наступны год усе асноўныя парамэтры бюджэту падпарадкаваныя асноўнай задачы — кантролю над інфляцыяй. Калі ўрад гэта вызнае як галоўную мэту — то ўсё будзе ў парадку.

«Зьявіўся маленькі астравок рынкавай свабоды»

«У нас адбылася трохразовая дэвальвацыя, зь вялікім запасам, яўна большым, чым гэта трэба было»

«Інфляцыя можа зьвесьці на нішто высілкі Нацбанку ў падтрыманьні курсу рубля»