Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдара Мірзаянава забралі ў міліцыю

абноўлена

Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў
Былога палітвязьня Фёдара Мірзаянава забралі ў міліцыю Ленінскага раёну Менску.

17:30
Фёдар Мірзаянаў паведаміў, што яго адпусьцілі з 5-га шпіталя. Ён зьбіраецца прыйсьці на акцыю салідарнасьці а 19-й.

16:40 Бацькі Фёдара Мірзаянава паведамілі, што яго адвезьлі ў бальніцу з галаўным болем.
10:30 Мірзаянава адвезьлі ў міліцыю на машыне ВАЗ 2107 дзяржаўны нумар 9191КР-7. У міліцыі Мірзаянаў адмовіўся размаўляць без позвы. Цяпер зь ім спрабуе размаўляць чалавек, які прадставіўся як Анатоль Шут, але не паведаміў сваё званьне. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў былы палітзьняволены Ільлья Васілевіч.

А 8:30 раніцы на кватэру, дзе жыве Мірзаянаў, прыйшоў старэйшы ўчастковы Ленінскага РУУС Аляксандар Цэлаўс.

Ён забраў Мірзаянава ў міліцыю, заявіўшы «гэта ненадоўга».

Фёдара Мірзаянава асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2011 году.

Мірзаянава вызвалілі 14 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG