Былы генэральны дырэктар ЗАТ "Холдынгавая кампанія" Пінскдрэў "Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка аддзелу па расьсьледаваньні спраў аб карупцыі сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры Беларусі Генадзь Барысаў.
"У вышуку з 23 жніўня знаходзіцца гендырэктар прадпрыемства Л. Арыніч. 22 верасьня вынесена пастанова аб прымяненьні ў дачыненьні да яго меры стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай", - адзначыў Барысаў.
Ён растлумачыў, што крымінальная справа наконт выбуху на прадпрыемстве холдынгу знаходзіцца ў стадыі завяршэньня. Абвінавачваюцца па ёй чатыры чалавекі, у тым ліку два інжынэра і гендырэктар. Трое прыцягнуты да адказнасьці за службовую халатнасьць і парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі.
У канцы лютага 2011 году Генэральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненьні да былога генэральнага дырэктара «Пінскдрэву» Арыніча. Тады 75-гадовага дырэктара не затрымлівалі, Генпракуратура тлумачыла гэта яго ўзростам. Зь яго нават не бралі падпіску пра нявыезд. Яму пагражала да 10 год зьняволеньня з канфіскцыяй маёмасьці.
У інтэрвію Свабодзе ў лютым Арыніч заявіў:
«Мяркую, што цяпер проста патрэбна такая гучная справа. Заведзеная яна ў адносінах да мяне паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу 424, пункт 3. Гэта выкарыстоўваньне службовага становішча ў сваіх мэтах. Лічу, што проста хочуць зрабіць мяне вінаватым».
У красавіку стала вядома, што Арыніча няма ў Беларусі. У верасьні ў СМІ прасачылася інфармацыя, што ён папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Да таго часу супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамлялі, што Ларан Арыніч знаходзіцца там на лячэньні зь іх ведама.
У выніку выбуху на "Пінскдрэве" у кастрычніку 2010 году загінула 14 чалавек, 8 чалавек былі параненыя.