Супраць былога дырэктара холдынгу «Пінскдрэў» Ларана Арыніча завялі крымінальную справу. Яго могуць зьвінаваціць у дзеяньнях, якія мелі вынікам нанясеньне шкоды ў буйным памеры. Арынічу пагражае да 10 год зьняволеньня з канфіскцыяй маёмасьці.
24 лютага Ларана Арыніча выклікалі ў пракуратуру і паведамілі, што супраць яго завялі крымінальную справу. У інтэрвію Свабодзе Арыніч заявіў:
«Мяркую, што цяпер проста патрэбна такая гучная справа. Заведзеная яна ў адносінах да мяне паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу 424, пункт 3. Гэта выкарыстоўваньне службовага становішча ў сваіх мэтах. Лічу, што проста хочуць зрабіць мяне вінаватым».
Арыніч знаходзіцца на волі. Зь яго нават не бралі падпіску пра нявыязд.
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Конан паведаміў журналістам: «Затрымліваць Арыніча няма неабходнасьці, чалавек 1936 году нараджэньня. Тут пытаньне маральнае, нельга забываць пра самае галоўнае — пра бясьпеку людзей». Справа «Пінскдрэву вельмі складаная, расьсьледаваньне абцяжарана выбухам».
Конан дадаў, што ў справе Арыніча прызначана некалькі экспэртызаў і хутка былому дырэктару прадпрыемства выставяць абвінавачваньні.
Цяперашняе кіраўніцтва «Піснкдрэву» адмаўляюцца ад камэнтароў.
25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 14 чалавек, 7 атрымалі цялесныя пашкоджаньні.
Рабочая «Пінскдрэву» Алена кажа, што на прадпрыемстве адна праверка зьмяняе другую, розныя службы вядуць свае расследваньні акалічнасьцяў леташняй аварыі:
«Зараз пастаянна праводзяцца праверкі, прыяжджаюць экспэрты розныя. На месцы разбуранага цэху да гэтага часу вядуцца расчыстныя працы, можна нават сказаць, што вядуцца раскопкі. Пакуль няма нейкіх шыльдаў, хіба што толькі на прахадной вывешана невялічкая шыльда, такі своеасаблівы напамін пра загінулых. Сем’і загінулых і пацярпелых атрымалі поўную кампэнсацыю, як і было абяцана з боку прадпрыемства. Падаецца, што не пакрыўдзілі гэтым».
Былы дэпутат Пінскага гарсавету Віктар Ярашук кажа, што незбаве «Пінскдрэў» пабудуе новы цэх замест разбуранага:
«Зьявілася такая інфармацыя, што будуць нанава адбудоўваць цэлы цэх. Нават на тым самым месцы, хоць спачатку і былі супраць. А на самім заводзе, як і ў горадзе, практычна няма размоваў пра катастрофу і загінулых. Такое адчуваньне, што людзям стала ўсё роўна. Практычна і не ўспамінаюць».

Мяркую, што цяпер проста патрэбна такая гучная справа.