Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год колькасьць легкавых электрамабіляў у насельніцтва вырасла ў 3,2 раза — Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2024 годзе колькасьць легкавых аўтамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла на 2,1% (з 3.023.002 да 3.085.116), а легкавых электрамабіляў — у 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле зьвестак прадпрыемства «Белтэхагляд», за 2024 год выдадзена 1.510.315 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 1,1% менш, чым за 2023-ы (1.527.550).

Электрамабілі атрымалі 14.416 дазволаў (статыстыка за 2023 год не прыводзілася).

22 кастрычніка 2021 года Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду пашырыць выкарыстаньне ў Беларусі электратранспарту, увязаўшы гэта з запускам Беларускай АЭС і тым, што «ужо практычна ўсе краіны ідуць гэтым шляхам». Месяцам пазьней ён падпісаў указ аб стымуляваньні выкарыстаньня электрамабіляў.

27 ліпеня 2022 года першы намесьнік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады на заводзе «БелДжы» заявіў, што ў Беларусі да 2025-га «павінны максымальна асвоіць камплектную базу ўласнага электрааўтамабіля».

Раней прадстаўнікі НАН неаднаразова заяўлялі пра намер стварыць айчынны электрамабіль. Прадстаўленыя пасьля ўзоры мелі абмежаваную ступень лякалізацыі. Навукоўцы ня раз заяўлялі пра складанасьць арганізацыі поўнага цыклю вытворчасьці электрамабіляў у Беларусі, у тым ліку праз спэцыфіку вырабу батарэй, адсутнасьць лініі вытворчасьці кузаваў і інш.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG