Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белтрансгаз” могуць цалкам прадаць ужо ў лістападзе


Продаж другой паловы акцый "Белтрансгазу" расейскай кампаніі "Газпром" можа адбыцца ўжо ў лістападзе 2011 году, заявіў 19 кастрычніка старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі Георгій Кузняцоў.

Паводле яго, неабходныя дакумэнты для продажу акцый падрыхтаваныя. Георгій Кузняцоў сказаў, што цана пакету акцый даўно вядомая - 2,5 мільярда даляраў за 50% акцый, якія засталіся ў дзяржаўнай ўласнасьці.

Цяпер у Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя, якая завяршае перамовы з "Газпромам". "Па нашых пытаньнях, гэта значыць па дамове куплі-продажу ўсе пытаньні зьнятыя", - адзначыў старшыня Дзяржкаммаёмасьці.

Георгій Кузняцоў таксама выказаў меркаваньне, што расейскі бок можа ўжо ў лістападзе пералічыць грошы за акцыі.

"Газпром" ужо валодае 50% акцый "Белтрансгазу", заплаціўшы іх за 2,5 мільярда даляраў паэтапна роўнымі часткамі на працягу 2007—2010 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG