7 кастрычніка Лукашэнка праводзіць прэсавую канфэрэнцыю для расейскіх СМІ. У Менск прыехалі 86 журналістаў з 40 суб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі.
Цытаты Аляксандра Лукашэнкі, а таксама апэратыўныя камэнтары – на сайце «Свабоды» ў рэжыме рэальнага часу.
Прэсавая канфэрэнцыя скончылася. Яна працягвалася больш за чатыры гадзіны.
"Нас не адзін раз спрабуюць нахіліць. Не толькі каляровымі рэвалюцыямі, але і праз сацыяльныя сеткі. Дзеяч, які кіруе рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі, сядзіць у Польшчы, яго ахоўваюць і фінансуюць спэцслужбы…
Мы спынялі гэтыя акцыі, як маглі. Як гэтаму супрацьстаць, мы можам з вамі падзяліцца досьведам".
"Цяпер пісьменьнікі не таго калібру, якія былі раней. Многія далучыліся да нацыяналізму. Яны пачаліся займацца палітыкай. Сказаць што ў нас шмат пісьменьнікаў таго калібру не магу, іх няма".
Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што апрача дакумэнтаў, не чытае амаль нічога.
Лукашэнка з камплімэнтамі зьвярнуўся да журналісткі газэты "Завтра":
"Я ўдзячны за ўсё, што вы робіце для Беларусі. Я пачынаю багатварыць Праханава, я RTVI толькі гляджу толькі таму, што там могуць паказаць Праханава. Вы можа мяне і пераацэньваеце..."
Лукашэнка зазначыў, што з Эўразьвязам у Беларусі 30 мільярдаў таваразвароту, таму Беларусь і далучылася да гэтай праграмы. І тры гады таму палітычныя ўмовы не вылучаліся.
"У Польшчы сьпяць і бачаць, што мяжа каля Менска, крэсы ўсходнія ў іх у мапах дагэтуль… Як жа мяне запросяць?"
Лукашэнку спыталі як ён ставіцца за асьцярогаў, што Лукашэнка перажыве лёс Муамара Кадафі.
"Кадафі ж ня зьбег, ён змагаецца ў краіне. У кожнага свой лёс".
Закрануў Лукашэнка тэму свайго здароўя:
"Я сваё здароўе не хаваю, бегаю ў трусах па праспэкце, на лыжах, рэжамся ў хакей… Я нармальна сябе адчуваю, жыць я зьбіраюся нямала, і мне яшчэ трэба малога падняць, якому 7 гадоў. Я гадоў да 90 не памру".
"Я не быў прыхільнікам даваць валюту ў абменьнікі",-- прызнаўся Лукашэнка:
"Мы правялі дасьледаваньне, хто ў нас купляе валюту. Гэта чыстыя імпарцёры, анучнікі. Возяць шмацьцё і ствараюць канкурэнцыю нашаму легпраму. Спэкулянты. Але іх 100 тысяч чалавек".
Камэнтар намесьніка старшыні руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча:
"Чэргі ў абменьнікі абмяжоўваліся далёка не выключна людзьмі, якія робяць бізнэс, набываюць тавары ў іншых краінах. Перадусім там стаяў традыцыйны электарат Лукашэнкі, які яшчэ летась яму давяраў. І які ўжо расчараваўся і зразумеў, што ў Беларусі насамрэч крызіс. І тыя ашчаджэньні ў беларускіх рублях, якія людзі трымалі ў банках, яны імкнуліся канвэртаваць у цьвёрдую валюту.
Таму бальшыню людзей у чэргах складалі як раз тыя, хто хацелі хоць неяк захаваць свае грошы, якія яны зьбіралі гадамі. І натуральна, што падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі ў некалькі разоў зьвязана з тым, што людзі расчараваліся і ў ім асабіста, і ў той эканамічнай палітыцы, якую ён праводзіць".
Лукашэнка зазначыў, што большасьць палітвязьняў ужо выпушчаныя з турмаў:
"Павыпускалі ж, там 2-3 чалавека засталося, але яны ня хочуць выходзіць, хочуць быць у турме. Тыдзень таму адзін напісаў, ці сказаў, што псіхалагічна выматаны. Адправілі ў бальніцу, сапраўды, далі другую ці трэцюю групу шызафрэніі. Але выпусцілі баевіка. Хочуць сядзець – няхай сядзяць. Калі напішуць заявы мы іх разгледзім".
Камэнтра Дзьмітрыя Вуса да выказваньняў пра вязьняў і захворваньні:
Ну што я магу сказаць? У мяне нэўралагічнае захворваньне было, з шызафрэніяй не зьвязанае. У мяне карабіны і зброя ёсьць у наяўнасьці. Калі ён хоча мяне зрабіць шызафрэнікам, гэта піярскі ход, каб абліць мяне брудам. Я праходзіў усе камісіі, у мяне пасьведчаньне кіроўцы. Ніякай шызафрэніі няма. Гэта чыстая хлусьня.
Лукашэнка кажа, што правёў выбары па "паняцьцях" Эўрапейскага зьвязу, мяняў заканадаўства пад выбары, аддаў 600 тысяч сваіх подпісаў, каб ЦВК зарэгістраваў апазыцыйных кандыдатаў, але ўсё роўна не дагадзіў Захаду:
"Я для іх чужы ідэалягічна, я для іх сваім ніколі ня буду".
Пра ўчарашні арышт Манаева і падзеньне свайго рэйтынгу, згодна з апытаньнем НІСЭПД, Лукашэнка заявіў:
"Я першы раз чую пра Манаева. Даручыце, хай мне патлумачаць і дакладуць. Манаеў – гэта выкармыш Захаду, жыве ў Вільні".
"Пра рэйтынг – хочаце, каб мой рэйтынг быў 90 працэнтаў, — заўтра будзе… Манаеўскія дасьледаваньні перад прэзыдэнцкімі давалі мне меней за 50 працэнтаў рэйтынгу. Гэта Захад яму замовіў".
Камэнтар Алега Манаева:
"Аляксандар Рыгоравіч, ніколі не жыў у Вільні, у Літве. Жыў у Амэрыцы, Англіі, Францыі, Нямеччыне, Польшчы. Каюся.
Але справа не ў тым. Калі вы так кажыце, значыць, вас няправільна інфармуюць. Ну, тое, што тычыцца мяне вас інфармуюць няправільна, гэта, як кажуць, Бог зь ім. Але тое, што вас няправільна інфармуюць наконт рэйтынгаў, стаўленьня людзей да стану эканомікі, крызісу і г.д, гэта цяжкое пытаньне. Раю вам разабрацца з гэтым".
Лукашэнка заявіў пра добрыя адносіны з КНР:
"Мы з кітайцамі маем добрыя адносіны, гэта не ва ўрон Расеі".
А вось адносіны з Захадам не наладжваюцца:
"Яны ставяць нам умовы: палітвязьні, стандарты выбараў, дагаварыліся да таго, што абяцаюць забясьпечыць старасьць Лукашэнку, як былым прэзыдэнтам Украіны… Яны нам умовы нейкія выстаўляюць! Якія палітвязьні, яны асуджаныя па канкрэтным артыкуле. А Калі б у Расеі Крэмль штурмавалі, а ў ЗША Белы дом… Мы ж нікога нават вадой не палівалі… У Вялікабрытаніі і ЗША пратэстоўцаў таксама затрымалі, ім можна, а нам нельга".
Камэнтар старшыні АГП Анатоля Лябедзькі:
"Што значыць, "яны нам ставяць умовы..."? Калі Беларусь з'яўляецца сябрам ААН, сябрам АБСЭ, то яна падпісала шэраг міжнародных пагадненьняў. І на нас накладваюцца абавязкі. Ня можа так быць, каб на міжнародным роўні ў цябе былі толькі правы, а не было ніякіх абавязкаў.
Калі ёсьць эўрапейскія стандарты выбараў, то пра іх кажуць у Эўропе. І пра іх жа сёньня кажуць ужо 70% беларусаў. Выбары патрэбна праводзіць адпаведна правілам, а не так як у нас – выбары без правілаў. Пакуль гэта будзе, то будзе крытыка і знутры краіны, і з-за яе межаў.
А палітычныя вязьні. Пытаньне ж не ў форме, а ў сутнасьці. А сутнасьць такая, што людзей прасуюць за іх палітычныя погляды. Хай мне адкажа асабіста Аляксандар Лукашэнка: за што я прасядзеў амаль чатыры месяцы ў СІЗА КДБ у атачэньні нейкіх незразумелых людзей у масках? За што?"
"Радыё Расеі" спыталася аб прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскім капіталам:
"Нельга быць зацыкленым на адну краіну, яйкі нельга класьці ў адзін кошык. Мы павінны мець хаця б тры кошыка. Ні адна краіна не дапусьціла б, каб яе ўласнасьць знаходзілася ў руках адной іншай краіны", — адказаў Лукашэнка "не як прэзыдэнт, а як эканаміст".
"Беларуськалій" – мы ня супраць прыватызацыі. Але мы дакладна сказалі: "Цана 30 мільярдаў".
Камэнтар эканаміста Сяргея Чалага:
"Калі пакласьці ўсё ў тры кошыкі і падзяліць на тры часткі, як кажа Лукашэнка, гэта канчаткова разваліць беларускую эканоміку. А "Беларускалій" прадаваць наагул нельга. Патрэбна пакінуць краіне хоць адно прадпрыемства, якое нармальна працуе і дае Беларусі прыбытак".
Часопіс "Саюзная дзяржава" пацікавіўся лёсам Паўла Барадзіна і спытаўся, ці ў часе рэалізацыі ідэі Пуціна пра Эўразійскі зьвяз, ня пойдзе ў цень Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі.
Лукашэнка адказаў:
"Так, саюзнае будаўніцтва Расеі і Беларусі запаволілася, але прычыны не ў Беларусі. У лістападзе будзе зьбірацца вышэйшы дзяржсавет саюзнай дзяржавы, аб гэтым мы дамовіліся зь Мядзьведзевым".
"Мы ж не ў натаўцаў рыхтуем вышэйшы камандны склад, больш 800 чалавек падрыхтавалі ў Расеі… Міністар абароны ў нас масквіч, начальнік службы бясьпекі з-пад Варонежа. Міністар замежных спраў – расеец, Кабякоў будучы амбасадар – таксама масквіч. Палова расейскіх людзей. Ва ўрадзе Расеі беларусаў няма".
Пра магчымую адстаўку Барадзіна: "Мы не ініцыіравалі гэты працэс, Расея прапануе іншага чалавека на гэтую пасаду – гэта іх права".
Лукашэнка зазначыў, што без працы Барадзін не застанецца, калі ня будзе яму працы ў Расеі, то яго возьмуць у Беларусь і нават дадуць дыпляматычны пашпарт.
Камэнтар палітоляга Андрэя Фёдарава на выказваньні Лукашэнкі пра Барадзіна:
"Замена Паўла Барадзіна на некага іншага чалавека ніяк не паўплывае на стан беларуска-расейскіх дачыненьняў. Не той гэта ўзровень, каб нешта вырашаць. Іншы чалавек будзе такім жа выканаўцам. Хіба, што будзе, прабачце, менш баўбатаць. Гэта – тэхнічны пэрсанаж, ніякіх асаблівых функцыяў ён не выконваў.
Што тычыцца паловы расейцаў у беларускім урадзе, то я наагул не лічу, што яны патрэбны быць. Але калі б яны сумленна працавалі на карысьць Беларусі, то ніякіх супярэчнасьцяў бы не было. І Расея не абавязана мець у сваім урадзе беларусаў. Гэта ня ёсьць прадметам нейкай дамоўленасьці на міждзяржаўным роўні".
На пытаньне газэты "Трыбуна" аб пэрсанальных адносінах з Мядзьведзевым і Пуціным Лукашэнка адказаў:
"У мяне не было ніякіх міжасабовых фактараў у адносінах з расейскім кіраўніцтвам. Так, былі моманты, калі ў нас неадназначна складваліся адносіны, але не з-за таго, што ў Лукашэнкі кепскі характар".
Лукашэнка кажа, што адстойваў у адносін ах з Расеяй інтарэсы Беларусі, мог і памыляцца.
"Але час паказвае, што я меў рацыю… Калі і былі непаразуменьні, яны зьнятыя".
Лукашэнка зазначыў, што таксама, як Пуцін, апублікуе артыкул аб пэрспэктывах Адзінай эканамічнай прасторы "як мінімум, у газэце "Известия".
Лукашэнка нагадвае, што за апошні час Расея павялічыла ў 5 разоў кошты на энэрганосьбіты, а грамадзяне Беларусі увязьлі ў краіны "аўтахламу" на 3 мільярды даляраў.
"За апошнія месяцы мы маем станоўчае сальда ў зьнешнім гандлі, мы вымушаныя адмаўляць сабе ў многім, каб мала-мальскі жыць нармальна, каб захаваць узровень вытворчасьці і тэмпы росту".
На сустрэчы з расейскімі журналістамі, якія прыбылі ў Менск у рамках чарговага прэс-туру, аплачанага беларускім бокам, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што расейскія тэлеканалы скажаюць сытуацыю ў Беларусі.
"Так у нас ёсьць праблемы, і мы іх не хаваем. Падобных праблем у рэгіёнах Расеі дастаткова. Асноўная праблема – дэфіцыт валюты. Дакладна такі пэрыяд перажывае і Расея, калі расейскі рубель пачаў абясцэньвацца і Цэнтрабанк штодня траціць 2 мільярда на падтрыманьне курсу".
Пры гэтым Лукашэнка паабяцаў да канца года вырашыць валютную праблему.
"У нас няма крызісу, у нас пэўныя праблемы з валютай, крызіс – гэта калі эканамічны абвал, а ў нас рост ВУП 10 працэнтаў. Па-другое, у нас страшны дэфіцыт працоўнай сілы. У сувязі з праблемамі на валютным рынку і рэзкай дэвальвацыяй валюты я таксама галаву попелам не пасыпаю. У сувязі з эканамічнай сытуацыяй у сьвеце невядома яшчэ, хто выйграў ад гэтага".
Эканаміст Леў Марголін камэнтуе заяву Лукашэнкі, што ў Беларусі няма крызісу:
"Мы з Лукашэнкам жывём, мабыць, у розных краінах. Для простых людзей, заробак якіх складае ў рэгіёнах ня больш за адзін мільён, гэта не заробак, калі цэны падвысіліся ўдвая. І ім, як кажуць, да ліхтара, наколкі вырас ВУП.
А што тычыцца параўнаньня з Расеяй, то Лукашэнка не ўлічвае, што калі нават Расея будзе траціць за дзень 2 мільярды даляраў, то яе золата-валютных запасаў хопіць амаль на год. Ды і наагул для іх гэта з'ява часовая. Заўтра зноў падвысяцца кошты на нафту і газ, і іх запас зноў пачне расьці. А ў нас такяога не адбываецца. І на жаль,ня будзе адбывацца".

Пра каляровыя рэвалюцыі

Пра «сеткавыя» і каляровыя рэвалюцыі ў Беларусі
Пра магчымы распад Расеі
Пра пісьменьнікаў
"Цяпер пісьменьнікі не таго калібру, якія былі раней. Многія далучыліся да нацыяналізму. Яны пачаліся займацца палітыкай. Сказаць што ў нас шмат пісьменьнікаў таго калібру не магу, іх няма".
Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што апрача дакумэнтаў, не чытае амаль нічога.
Пра беларускіх пісьменьнікаў
Пра Праханава
Лукашэнка з камплімэнтамі зьвярнуўся да журналісткі газэты "Завтра":
"Я ўдзячны за ўсё, што вы робіце для Беларусі. Я пачынаю багатварыць Праханава, я RTVI толькі гляджу толькі таму, што там могуць паказаць Праханава. Вы можа мяне і пераацэньваеце..."
Пра блогі і іPad'ы
Пра жанчын
"Маё адносіны да жанчыны – нашмат глыбейшые і лепшые, чым да мужыка, я давяраю жанчынам нашмат болей, чым мужыкам. Яны адказныя, прыстойныя і самае галоўнае – некарумпаваныя.
Але прэзыдэнцкае крэсла не саступіў бы прадстаўніцы слабога полу. Толькі па адной прычыне – гэта не жаночая справа, гэта цяжкая справа, у мяне паўнамоцтівы галоўнакамандюучага – гэта не жаночая справа. Гэта чыста мужчынская прафэсія, ну не трэба вам у гэтыя прэзыдэнты лезьці, гэта бяда, гэта гора!"
Пра жанчыну на пасадзе прэзыдэнта
Пра саміт Усходняга партнэрства
Лукашэнка зазначыў, што з Эўразьвязам у Беларусі 30 мільярдаў таваразвароту, таму Беларусь і далучылася да гэтай праграмы. І тры гады таму палітычныя ўмовы не вылучаліся.
"У Польшчы сьпяць і бачаць, што мяжа каля Менска, крэсы ўсходнія ў іх у мапах дагэтуль… Як жа мяне запросяць?"
Вэрсія Лукашэнкі пра саміт "Усходняга партнэрства" ў Варшаве
Пра палітыку Польшчы ў дачыненьні да Беларусі
Пра 9 мільярдаў ад Эўразьвязу
Пра здароўе: гадоў да 90 не памру
Лукашэнку спыталі як ён ставіцца за асьцярогаў, што Лукашэнка перажыве лёс Муамара Кадафі.
"Кадафі ж ня зьбег, ён змагаецца ў краіне. У кожнага свой лёс".
Закрануў Лукашэнка тэму свайго здароўя:
"Я сваё здароўе не хаваю, бегаю ў трусах па праспэкце, на лыжах, рэжамся ў хакей… Я нармальна сябе адчуваю, жыць я зьбіраюся нямала, і мне яшчэ трэба малога падняць, якому 7 гадоў. Я гадоў да 90 не памру".
Пра Кадафі і пра ўласнае здароўе
Зноў пра валюту
"Я не быў прыхільнікам даваць валюту ў абменьнікі",-- прызнаўся Лукашэнка:
"Мы правялі дасьледаваньне, хто ў нас купляе валюту. Гэта чыстыя імпарцёры, анучнікі. Возяць шмацьцё і ствараюць канкурэнцыю нашаму легпраму. Спэкулянты. Але іх 100 тысяч чалавек".
Пра набыцьцё валюты
Камэнтар намесьніка старшыні руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча:
"Чэргі ў абменьнікі абмяжоўваліся далёка не выключна людзьмі, якія робяць бізнэс, набываюць тавары ў іншых краінах. Перадусім там стаяў традыцыйны электарат Лукашэнкі, які яшчэ летась яму давяраў. І які ўжо расчараваўся і зразумеў, што ў Беларусі насамрэч крызіс. І тыя ашчаджэньні ў беларускіх рублях, якія людзі трымалі ў банках, яны імкнуліся канвэртаваць у цьвёрдую валюту.
Таму бальшыню людзей у чэргах складалі як раз тыя, хто хацелі хоць неяк захаваць свае грошы, якія яны зьбіралі гадамі. І натуральна, што падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі ў некалькі разоў зьвязана з тым, што людзі расчараваліся і ў ім асабіста, і ў той эканамічнай палітыцы, якую ён праводзіць".
Пра палітвязьняў
Лукашэнка зазначыў, што большасьць палітвязьняў ужо выпушчаныя з турмаў:
"Павыпускалі ж, там 2-3 чалавека засталося, але яны ня хочуць выходзіць, хочуць быць у турме. Тыдзень таму адзін напісаў, ці сказаў, што псіхалагічна выматаны. Адправілі ў бальніцу, сапраўды, далі другую ці трэцюю групу шызафрэніі. Але выпусцілі баевіка. Хочуць сядзець – няхай сядзяць. Калі напішуць заявы мы іх разгледзім".
Пра былых кандыдатаў на прэзыдэнта
Камэнтра Дзьмітрыя Вуса да выказваньняў пра вязьняў і захворваньні:
Ну што я магу сказаць? У мяне нэўралагічнае захворваньне было, з шызафрэніяй не зьвязанае. У мяне карабіны і зброя ёсьць у наяўнасьці. Калі ён хоча мяне зрабіць шызафрэнікам, гэта піярскі ход, каб абліць мяне брудам. Я праходзіў усе камісіі, у мяне пасьведчаньне кіроўцы. Ніякай шызафрэніі няма. Гэта чыстая хлусьня.
Пра выбары 2010
Лукашэнка кажа, што правёў выбары па "паняцьцях" Эўрапейскага зьвязу, мяняў заканадаўства пад выбары, аддаў 600 тысяч сваіх подпісаў, каб ЦВК зарэгістраваў апазыцыйных кандыдатаў, але ўсё роўна не дагадзіў Захаду:
"Я для іх чужы ідэалягічна, я для іх сваім ніколі ня буду".
Вэрсія Лукашэнкі, як праходзілі прэзыдэнцкія выбары 2010 году
Пра Манаева і рэйтынгі
Пра ўчарашні арышт Манаева і падзеньне свайго рэйтынгу, згодна з апытаньнем НІСЭПД, Лукашэнка заявіў:
"Я першы раз чую пра Манаева. Даручыце, хай мне патлумачаць і дакладуць. Манаеў – гэта выкармыш Захаду, жыве ў Вільні".
"Пра рэйтынг – хочаце, каб мой рэйтынг быў 90 працэнтаў, — заўтра будзе… Манаеўскія дасьледаваньні перад прэзыдэнцкімі давалі мне меней за 50 працэнтаў рэйтынгу. Гэта Захад яму замовіў".
Пра затрыманьне Алега Манаева і пра рэйтынг Лукашэнкі
Пра Алега Манаева і сацыялягічныя дасьледваньні. Ч.2
Камэнтар Алега Манаева:
"Аляксандар Рыгоравіч, ніколі не жыў у Вільні, у Літве. Жыў у Амэрыцы, Англіі, Францыі, Нямеччыне, Польшчы. Каюся.
Але справа не ў тым. Калі вы так кажыце, значыць, вас няправільна інфармуюць. Ну, тое, што тычыцца мяне вас інфармуюць няправільна, гэта, як кажуць, Бог зь ім. Але тое, што вас няправільна інфармуюць наконт рэйтынгаў, стаўленьня людзей да стану эканомікі, крызісу і г.д, гэта цяжкое пытаньне. Раю вам разабрацца з гэтым".
Пра адносіны з Захадам і палітвязьняў
Лукашэнка заявіў пра добрыя адносіны з КНР:
"Мы з кітайцамі маем добрыя адносіны, гэта не ва ўрон Расеі".
А вось адносіны з Захадам не наладжваюцца:
"Яны ставяць нам умовы: палітвязьні, стандарты выбараў, дагаварыліся да таго, што абяцаюць забясьпечыць старасьць Лукашэнку, як былым прэзыдэнтам Украіны… Яны нам умовы нейкія выстаўляюць! Якія палітвязьні, яны асуджаныя па канкрэтным артыкуле. А Калі б у Расеі Крэмль штурмавалі, а ў ЗША Белы дом… Мы ж нікога нават вадой не палівалі… У Вялікабрытаніі і ЗША пратэстоўцаў таксама затрымалі, ім можна, а нам нельга".
Пра патрабаваньні з боку ЭЗ і ЗША, пра палітвязьняў
Камэнтар старшыні АГП Анатоля Лябедзькі:
"Што значыць, "яны нам ставяць умовы..."? Калі Беларусь з'яўляецца сябрам ААН, сябрам АБСЭ, то яна падпісала шэраг міжнародных пагадненьняў. І на нас накладваюцца абавязкі. Ня можа так быць, каб на міжнародным роўні ў цябе былі толькі правы, а не было ніякіх абавязкаў.
Калі ёсьць эўрапейскія стандарты выбараў, то пра іх кажуць у Эўропе. І пра іх жа сёньня кажуць ужо 70% беларусаў. Выбары патрэбна праводзіць адпаведна правілам, а не так як у нас – выбары без правілаў. Пакуль гэта будзе, то будзе крытыка і знутры краіны, і з-за яе межаў.
А палітычныя вязьні. Пытаньне ж не ў форме, а ў сутнасьці. А сутнасьць такая, што людзей прасуюць за іх палітычныя погляды. Хай мне адкажа асабіста Аляксандар Лукашэнка: за што я прасядзеў амаль чатыры месяцы ў СІЗА КДБ у атачэньні нейкіх незразумелых людзей у масках? За што?"
Прыватызацыя: пра яйкі і кошыкі
"Радыё Расеі" спыталася аб прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскім капіталам:
"Нельга быць зацыкленым на адну краіну, яйкі нельга класьці ў адзін кошык. Мы павінны мець хаця б тры кошыка. Ні адна краіна не дапусьціла б, каб яе ўласнасьць знаходзілася ў руках адной іншай краіны", — адказаў Лукашэнка "не як прэзыдэнт, а як эканаміст".
Пра прыватызацыю і экспансію расейскага капіталу
"Беларуськалій" – мы ня супраць прыватызацыі. Але мы дакладна сказалі: "Цана 30 мільярдаў".
Пра прыватызацыю «Белкалія» і грошы Лукашэнкі
Камэнтар эканаміста Сяргея Чалага:
"Калі пакласьці ўсё ў тры кошыкі і падзяліць на тры часткі, як кажа Лукашэнка, гэта канчаткова разваліць беларускую эканоміку. А "Беларускалій" прадаваць наагул нельга. Патрэбна пакінуць краіне хоць адно прадпрыемства, якое нармальна працуе і дае Беларусі прыбытак".
У беларускім урадзе палова расейцаў
Часопіс "Саюзная дзяржава" пацікавіўся лёсам Паўла Барадзіна і спытаўся, ці ў часе рэалізацыі ідэі Пуціна пра Эўразійскі зьвяз, ня пойдзе ў цень Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі.
Лукашэнка адказаў:
"Так, саюзнае будаўніцтва Расеі і Беларусі запаволілася, але прычыны не ў Беларусі. У лістападзе будзе зьбірацца вышэйшы дзяржсавет саюзнай дзяржавы, аб гэтым мы дамовіліся зь Мядзьведзевым".
"Мы ж не ў натаўцаў рыхтуем вышэйшы камандны склад, больш 800 чалавек падрыхтавалі ў Расеі… Міністар абароны ў нас масквіч, начальнік службы бясьпекі з-пад Варонежа. Міністар замежных спраў – расеец, Кабякоў будучы амбасадар – таксама масквіч. Палова расейскіх людзей. Ва ўрадзе Расеі беларусаў няма".
Пра магчымую адстаўку Барадзіна: "Мы не ініцыіравалі гэты працэс, Расея прапануе іншага чалавека на гэтую пасаду – гэта іх права".
Лукашэнка зазначыў, што без працы Барадзін не застанецца, калі ня будзе яму працы ў Расеі, то яго возьмуць у Беларусь і нават дадуць дыпляматычны пашпарт.
Пра расейскіх людзей з атачэньня Лукашэнкі
Камэнтар палітоляга Андрэя Фёдарава на выказваньні Лукашэнкі пра Барадзіна:
"Замена Паўла Барадзіна на некага іншага чалавека ніяк не паўплывае на стан беларуска-расейскіх дачыненьняў. Не той гэта ўзровень, каб нешта вырашаць. Іншы чалавек будзе такім жа выканаўцам. Хіба, што будзе, прабачце, менш баўбатаць. Гэта – тэхнічны пэрсанаж, ніякіх асаблівых функцыяў ён не выконваў.
Што тычыцца паловы расейцаў у беларускім урадзе, то я наагул не лічу, што яны патрэбны быць. Але калі б яны сумленна працавалі на карысьць Беларусі, то ніякіх супярэчнасьцяў бы не было. І Расея не абавязана мець у сваім урадзе беларусаў. Гэта ня ёсьць прадметам нейкай дамоўленасьці на міждзяржаўным роўні".
Пра адносіны з Пуціным і Мядзьведзевым
На пытаньне газэты "Трыбуна" аб пэрсанальных адносінах з Мядзьведзевым і Пуціным Лукашэнка адказаў:
"У мяне не было ніякіх міжасабовых фактараў у адносінах з расейскім кіраўніцтвам. Так, былі моманты, калі ў нас неадназначна складваліся адносіны, але не з-за таго, што ў Лукашэнкі кепскі характар".
Лукашэнка кажа, што адстойваў у адносін ах з Расеяй інтарэсы Беларусі, мог і памыляцца.
"Але час паказвае, што я меў рацыю… Калі і былі непаразуменьні, яны зьнятыя".
Лукашэнка зазначыў, што таксама, як Пуцін, апублікуе артыкул аб пэрспэктывах Адзінай эканамічнай прасторы "як мінімум, у газэце "Известия".
Лукашэнка нагадвае, што за апошні час Расея павялічыла ў 5 разоў кошты на энэрганосьбіты, а грамадзяне Беларусі увязьлі ў краіны "аўтахламу" на 3 мільярды даляраў.
"За апошнія месяцы мы маем станоўчае сальда ў зьнешнім гандлі, мы вымушаныя адмаўляць сабе ў многім, каб мала-мальскі жыць нармальна, каб захаваць узровень вытворчасьці і тэмпы росту".
"У нас няма крызісу"