Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балкунец: «Падобныя саюзы не павінны абмяжоўвацца толькі ў сваёй прасторы»


Эканаміст Дзьмітры Балкунец лічыць, што праграмны артыкул расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна, які сёньня надрукавала газэта «Известия», найперш трэба разглядаць праз прызму парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.

Расейскі лідэр хоча так данесьці свае інтэграцыйныя ідэі пра ролю Расеі на постсавецкай прасторы. Аднак лічбы з артыкулу не павінны ўводзіць у зман, лічыць спадар Балкунец:

«Той рынак, які прапануе Пуцін, насамрэч маленькі. Ён піша пра 165 мільёнаў спажыўцоў. Але калі ўзяць Эўразьвяз, то гэта палова мільярду, Кітай — 1 мільярд 300 мільёнаў. Таму ў сёньняшніх умовах краіны, якія хочуць выжываць і разьвівацца, павінны падтрымліваць добрыя стасункі менавіта з гэтымі інтэграцыйнымі аб’яднаньнямі. Таму, я лічу, што Беларусь і Казахстан, калі яны інтэгруюцца з Расейскай Фэдэрацыяй, адначасна не павінны зачыняцца толькі ў гэтых рамках, а рухацца і да інтэграцыі з Эўразьвязам. Там вельмі добрыя для нас пэрспэктывы найперш у тэхналягічным пляне.

Яшчэ раз падкрэсьлю, падобныя саюзы не павінны абмяжоўвацца толькі ў сваёй прасторы. Інакш і новы саюз будзе такім жа пустым, як, напрыклад, СНД».

У сваім артыкуле Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць "мадэль магутнага наднацыянальнага аб’яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым гуляць ролю эфэктыўнай «зьвязкі» паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам. У тым ліку гэта азначае, што на базе Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы неабходна перайсьці да больш цеснай каардынацыі эканамічнай і валютнай палітыкі, стварыць паўнавартасны эканамічны саюз".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG