Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: "Расея хоча нагадваць Нямеччыну і Францыю ў Эўразьвязе"


Леў Марголін
Леў Марголін
Намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін у размове са "Свабодай" адзначае, што, на ягоную думку, праграмны артыкул расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна, які сёньня надрукавала газэта "Известия", акрэсьлівае шлях Расеі на многія гады наперад:

"Першае, што кідаецца ў вочы, калі чытаеш артыкул Пуціна, гэта тое, што ён старанна робіць высілкі, каб ніхто не падумаў, што гэта ствараецца новы Савецкі Саюз. Аўтар некалькі разоў падкрэсьлівае, што новае ўтварэньне павінна быць нечым накшталт Эўразьвязу. Больш за тое, гэта шлях для стварэньня новай прасторы – ад Атлянтыкі да Ціхага акіяну.

Ці так гэта насамрэч, ці не так – сказаць цяжка. Але, на мой погляд, гэта блізка да рэчаіснасьці. Я не падзяляю празьмерных трывог, што Расея хоча паглынуць Беларусь. Бо зразумела, што яна напэўна не здолее паглынуць Казахстан. Да таго ж, калі Расея жадае далучыць да саюзу яшчэ кагосьці, то ёй ніяк не патрэбна рабіць нейкіх экспансіянісцкіх замахаў.

Я думаю, што гэта насамрэч такая спроба зрабіць нешта накшталт Эўразьвязу. Структуру, у якой Расея будзе адыгрываць прыкладна такую ролю як Нямеччына і Францыя ў Эўразьвязе".

У сваім артыкуле Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць "мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым гуляць ролю эфэктыўнай "зьвязкі"паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам. У тым ліку гэта азначае, што на базе Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы неабходна перайсьці да больш цеснай каардынацыі эканамічнай і валютнай палітыкі, стварыць паўнавартасны эканамічны саюз".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG