Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валенса наведаў Ярузэльскага ў шпіталі


 Войцэх Ярузэльскі і Лех Валенса ў шпіталі. Варшава, 25.09.2011
Войцэх Ярузэльскі і Лех Валенса ў шпіталі. Варшава, 25.09.2011
Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр "Салідарнасьці" Лех Валенса наведаў у шпіталі былога камуністычнага кіраўніка краіны генэрала Войцэха Ярузэльскага, які ў 1981 годзе абвясьціў вайсковае становішча.

Інфармацыйныя агенцтвы пасьпелі назваць фотаздымак, які разьмешчаны ў блёгу Валенсы, сымбалем прымірэньня двух былых кіраўнікоў Польшчы.

Пасьля ўвядзеньня Войцэхам Ярузэльскім вайсковага становішча Лех Валенса ў ліку іншых лідэраў і актывістаў «Салідарнасьці» быў арыштаваны і правёў пад арыштам амаль год; у 1983 атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Лех Валенса ў 1990 годзе пагадзіўся на правядзеньне шматпартыйных выбараў (гэтаму папярэднічаў «круглы стол» пры ўдзеле ўладаў і апазыцыі). У выніку прэзыдэнтам быў абраны Лех Валенса. У красавіку 2007 года супраць Ярузэльскага і шэрагу іншых былых камуністычных кіраўнікоў было вылучана абвінавачваньне за ўвядзеньне ў сьнежні 1981 г. вайсковага становішча. У жніўні 2011 суд выключыў Ярузэльскага з судовага працэсу ў справе ўвядзеньня вайсковага становішча -- з прычыны стану здароўя. Зараз Войцэх Ярузэльскі знаходзіцца ў шпіталі, ён хварэе на рак лімфатычнай сыстэмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG