Зьняволены па факце нападу на будынак бабруйскага КДБ актывіст стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Яўген Васьковіч адмаўляецца падпарадкоўвацца загадам адміністрацыі калёніі. За гэта яго караюць штрафным ізалятарам, пагражаюць перавесьці ў памяшканьне камэрнага тыпу.
Яўген Васьковіч адбывае пакараньне ў магілёўскай папраўчай калёніі № 15. У ёй утрымліваўся палітвязень Аляксандар Малчанаў. Ён і апавёў пра тое, што адбываецца ў турме з Васьковічам.
«Ён стараецца не выконваць патрабаваньні адміністрацыі. На яго пастаянна складаюць рапарты. Практычна кожны тыдзень яго адпраўляюць у штрафны ізалятар. Думаю, што яго цяпер накіруюць у памяшканьне камэрнага тыпу й празь некалькі месяцаў будуць пераводзіць на ўмовы турэмнага рэжыму. Ён называе адміністрацыю калёніі прадстаўнікамі фашысцкай улады. Ён робіць усё, што ад яго залежыць. Ён хоча змагацца, нават знаходзячыся ў турме. Цяпер адзінае, што ён можа зрабіць, — гэта супраціўляцца адміністрацыі».
Маці Васьковіча Рушаньня Іванаўна пацьвярджае словы Аляксандра Малчанава:
«Лісты пішу яму кожны тыдзень, а адказу няма. Я езьдзіла ў жніўні да яго, але мне не далі ні спатканьня, ні перадачу не ўзялі. Сказалі, што да сьнежня можаце ня рухацца нікуды. Ён не выконвае ніводнага патрабаваньня, я размаўляла з начальнікам атраду. Таму ён усяго пазбаўлены».
Яўген Васьковіч на судзе сёлета 18 траўня прызнаў, што ўдзельнічаў у падпале будынку КДБ у Бабруйску, аднак не пакаяўся ва ўчыненым. У апошнім сваім слове ён заявіў:
«Я буду з годнасьцю пераносіць усе пакуты, якія паўстануць на маім жыцьцёвым шляху. Я літвін, мой сьвяты абавязак — абарона нацыянальных беларускіх каштоўнасьцяў. За іх я памерці гатовы. Жыцьцё кароткае — радзіма вечная. Жыве Беларусь».
Адказны сакратар стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі зазначае, што Яўген Васьковіч — беларускі палітвязень. БХД, падкрэсьлівае партыец, не падтрымлівае таго, што ўчыніў Васьковіч, але і не адракаецца ад яго.
«Мы вядзем працу й з праваабарончымі арганізацыямі, каб Яўген Васьковіч уваходзіў у сьпісы палітвязьняў, якія павінны быць вызваленыя. Вэрдыкт, які яму вынесьлі, несправядлівы. Мы патрабуем сумленнага судовага разбору. Калі ўсё ж ён тое і ўчыніў, то ўмоўны тэрмін дастатковы ў гэтай сытуацыі».
У тым, што справа Васьковіча вартая перагляду, перакананы праваабаронца Ўладзімер Лабковіч:
«У дзеяньнях спадара Васьковіча нават калі й можна ўгледзець рысы крымінальнага злачынства, то прысуд адназначна палітычна матываваны. Вырак, які яму быў вынесены, абсалютна не адэкватны ўчыненаму. І той тэрмін, які гэты малады чалавек адбыў, мы лічым дастатковым, каб ён панёс пакараньне за свой учынак. Ён даўно меўся б быць на волі».
Разам зь Яўгенам Васьковічам у нападзе на бабруйскі КДБ удзельнічалі прыхільнікі анархісцкіх ідэяў Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў. Яны віну прызналі й пакаяліся. На вырак гэта, аднак, не паўплывала. Усім тром далі па сем гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах. Паводле выраку і заявы дзяржаўнага абвінаваўцы, дзеяньні падсудных маглі прывесьці да зьнішчэньня ўсяго будынку КДБ. Страты маглі скласьці блізу двух мільярдаў рублёў. Рэальныя ж пашкоджаньні будынку ад дзьвюх бутэлек з «кактэйлем Молатава», якія хлопцы кінулі ў яго ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году, склалі 253 тысячы рублёў.

Ён называе адміністрацыю калёніі прадстаўнікамі фашысцкай улады.

У дзеяньнях спадара Васьковіча нават калі й можна ўгледзець рысы крымінальнага злачынства, то прысуд адназначна палітычна матываваны.