Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацярына Статкевіч: Бацька казаў, што іншым палітвязьням пагражалі згвалтаваньнем


Мікола Статкевіч на судзе
Мікола Статкевіч на судзе
Дачка зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча кажа, што яе бацька ўпершыню за час свайго зьняволеньня ад 19 сьнежня мінулага году здолеў пагутарыць зь ёй.

Кацярына Статкевіч, якая цяпер жыве ў Нямеччыне, кажа што 14 верасьня Мікалай Статкевіч патэлефанаваў ён са шклоўскай калёніі:

"Мы размаўлялі прыкладна 10 хвілінаў. Ён у асноўным пытаўся як ў нас справы і таксама расказаў некалькі вельмі важных рэчаў. Напрыклад, ён расказаў, што да яго шмат разоў зьвярталіся, каб ён напісаў Лукашэнку просьбу аб памілаваньні. Ён таксама сказаў, што застаўся адзіным палітычным у Шклоўскай калёніі. Астатнія былі вымушаныя падпісаць просьбы аб памілаваньні, таму што ім пагражалі згвалтаваньнем. Там было адчуваньне, што нехта побач зь ім знаходзіцца, былі нейкія гукі, і пасьля гэтага ён пачаў разьвітвацца".

Карэспандэнт: "Нядаўна было паведамленьне, што ваш бацька пашкодзіў руку. Ён нешта расказаў пра стан свайго здароўя?"

Кацярына Статкевіч: "Я спыталася, што ў яго з рукой. Ён пачаў
У мяне ўвесь час было адчуваньне, што там нехта кантралюе ўсё, што ён кажа.

адказваць, што з рукой ужо больш-менш усё нармалёва, што ён у так званым лангеце, гэта як гіпс. Пасьля гэтага яго таксама, у прынцыпе, перарвалі. Ён замяўся, там нейкія гукі былі, і ён зноў пачаў пытацца як у нас справы. Была такая вельмі несвабодная размова. У мяне ўвесь час было адчуваньне, што там нехта кантралюе ўсё, што ён кажа, і "адзёргвае" яго, так бы мовіць. Ён тады зноў пачынаў пытацца, як у нас справы, як мая доктарская, як справы ў майго мужа, у яго бацькоў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG