Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС адказаў пра ўмовы ўтрыманьня Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
«Пакараньне ў дачыненьні да асуджанага Дашкевіча Д.В. выконваецца ў дакладнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі крымінальна-выканаўчага заканадаўства. Ваша здагадка пра яго зьбіцьцё надуманая і не адпавядае рэчаіснасьці», — запэўнівае начальнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Аляксандар Барсукоў.

Карэспандэнцыю Дашкевіч атрымлівае, зь ім абыходзяцца ветліва, аб адвакаце зьняволены не прасіў — пераконвае Барсукоў.

30 жніўня намесьніца кіраўніка Маладога фронту Наста Палажанка, кіраўнік ініцыятывы «Плятформа», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка і праваабаронца Алена Танкачова заявілі: Дашкевіча катуюць тым, што пазбаўляюць сну, а таксама ўтрымліваюць у камэры, дзе нізкая тэмпэратура.

Палажанка, Бандарэнка і Танкачова зьвярнуліся да замежных дыпляматаў, каб тыя наведалі калёніі, дзе сядзяць палітвязьні. І, у прыватнасьці, калёнію, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч.

Яны таксама просяць Міжнародны Чырвоны крыж праверыць калёнію, дзе адбывае пакараньне кіраўнік МФ Зьміцер Дашкевіч.

24 жніўня адвакату Дашкевіча ўдалося пабачыць свайго падабароннага.

Дашкевіч паведаміў, што 8 разоў быў пакараны. Вязень сьцьвярджае, што супраць яго чыняцца правакацыі, каб пасьля завесьці новую крымінальную справу за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Гэта прадугледжвае павялічэньне тэрміну зьняволеньня ад году да двух.

9 жніўня Ганна Шапуцька, Тацьцяна Кім і Натальля Ясевіч (хросная маці Зьмітра Дашкевіча) наведалі кіраўніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Барсукова. Яны прасілі спыніць ціск на палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, паведамляе прэс-служба Маладога фронту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG