Дамову аб рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту "Будаўніцтва жылога комплексу ў мікрараёне Лябяжы Менску" падпісалі старшыня Менскага гарвыканкаму Мікалай Ладуцька і дырэктар ЗТАА "Пэкінска-Менская кампанія па разьвіцьці нерухомасьці "БіЮСіСі" Ян Мін, паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на прэс-службу беларускага ўраду.
Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік адзначыў, што гэта першы буйны інвэстыцыйны праект з КНР, дзе будуць прамыя замежныя інвэстыцыі.
Інвэстпраект будзе рэалізоўвацца да 2016 году. Яго прыблізны кошт – 200-250 мільёнаў долараў. У мікрараёне Лябяжы будуць пабудаваныя 33 жылыя дамы, агульнай плошчай больш за 180 тысяч кв. м. Гэта жыльлё для амаль 20 тысяч чалавек. Надалей кватэры плянуецца прадаваць грамадзянам.
Жыльлё прыкладна для 10 тысяч чалавек пабудуюць кітайскія будаўнікі па сваіх праектах, з элемэнтамі кітайскай культуры. Сродкі для інвэстыцый будуць паступаць з кітайскіх банкаў.
Забудоўшчыкамі мікрараёну выступаюць дзьве кампаніі — УКБ Цэнтральнага раёну Менску і кітайская карпарацыя "БіЮСіСі". Кітайская кампанія таксама зьяўляецца генпадрадчыкам і генпраектантам. На аб'ект ужо прыбылі 50 кітайскіх спэцыялістаў.
Паводле слоў Анатоля Тозіка, будаўнікі з КНР будуць будаваць у Беларусі дамы па кітайскіх нарматывах. Цяпер рыхтуецца праект указу, у адпаведнасьці зь якім на будаўнічых аб'ектах, якія вядуць кітайскія спэцыялісты, будзе дазволена выкарыстоўваць кітайскія нарматывы.
Анатоль Тозік таксама паведаміў, што, магчыма, ужо сёлета ў Менску пачнецца будаўніцтва пяцізорнага гатэльнага комплексу "Пэкін". Будаўніцтва "Пэкіну" будзе ажыцьцяўляцца за кошт наўпроставых кітайскіх інвэстыцый.
Затым у Мінску на плошчы 13 га пачнецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Чайна-таўн". Мяркуецца, што там будзе гатэль, а таксама гандлёвыя рады з кітайскімі таварамі.
І яшчэ над адным буйным сумесным праектам працуюць Беларусь і КНР. Гэта кітайска-беларускі тэхнапарк, які, паводле слоў Анатоля Тозіка, зьяўляецца велізарным стратэгічным праектам на шмат гадоў. "Мы спадзяемся, што там будуць адкрываць свае прадпрыемствы самыя тэхналягічна перадавыя кампаніі сьвету, ня толькі Кітая, калі адміністрацыя парку ўбачыць, што гэта тыя тэхналёгіі, якія адпавядаюць сусьветнаму стандарту і патрэбныя" — падкрэсьліў віцэ-прэм'ер.