Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2010 годзе Беларусь прыцягнула блізу 3 мільярдаў даляраў замежных інвэстыцыяў. Плянавалася, што сёлета гэты паказьнік будзе на 20—30% большы. Аднак эканамічны і фінансавы крызіс зьмяніў пляны ўраду. Экспэрты не выключаюць, што давядзецца весьці гаворку не пра прыток, а пра істотны адток капіталу. У рэйтынгу інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусь ужо скацілася ў другую сотню краінаў.
17 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка чарговым разам паабяцаў стабілізаваць сытуацыю ў фінансавай сфэры цягам бліжэйшых месяцаў. Экспэрты кажуць, што такія абяцаньні чуваць ужо цягам трох апошніх месяцаў, але ў рэальнасьці становішча толькі пагаршаецца. А пры адсутнасьці гарантыяў, як кажа эканаміст, былы кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка, ніводзін інвэстар не рызыкне пачынаць бізнэс:
"Я даслаў ва ўрад ліст з прапановамі зьнешніх інвэстараў, зь якімі працую, аб інвэстыцыях у Беларусь. Я шчыльна працую з інвэстарамі Швайцарыі, зь немцамі ў Дусэльдорфе. І яны ў адзін голас кажуць: "Віктар, мы не разумеем, што там адбываецца ў вашай — як яны кажуць — Weissrussland" (удакладненьне пра Republic of Belarus сутнасна ні на што не паўплывала). Кажуць: мы даем інвэстыцыі, незваротныя сродкі ўзамен на акцыі. Напрыклад, 37% акцый МТЗ з доляй дзяржавы. Вазьміце, калі ласка, гэтыя грошы, дайце нам акцыі. Не, адказваюць, выкупіце потым у нас. Немцы аргумэнтуюць: вы ж ня будзеце несьці такія выдаткі, вам жа будзе выгадней. Не!.. Няма разуменьня, няма з кім весьці перамовы. Ці чыноўнікі гэтак баяцца гэтага Лукашэнкі, ці што там увогуле адбываецца? Ня ведаю. Але ніякага адказу інвэстарам я не атрымаў".
Супрацькрызісны кансультант Мечыслаў Бурак перакананы, што сёньняшняй разьвязкі, якая спаралізавала ўсю эканоміку краіны, трэба было чакаць. Вышэйшае кіраўніцтва ад сярэдзіны 1990-х нацыяналізавала практычна ўсе сфэры дзейнасьці, не дапускаючы ў дзяржаўную манаполію ні замежных інвэстараў, ні ўнутраных:
"Лукашэнка правёў прыватызацыю па-свойму. Спачатку захапіў грамадзкія багацьці (бо маёмасьць у сярэдзіне 1990-х была грамадзкай), зрабіў іх дзяржаўнымі і цяпер імі распараджаецца — і зямлёй, і правам на свабодны гандаль. Беларускія гарады ўжо ў 1460 годзе мелі Магдэбурскае права. Што гэта за права? Перадусім гэта права свабоднага гандлю. А ён забраў у нас такую магчымасьць. Вось пра якія рэчы мы павінны гаварыць, а не пра тое, што зараз рабіць. Што рабіць — было вядома яшчэ 20 гадоў таму. І менавіта да тых чытаньняў гэтых дзеячаў трэба адсылаць. А ня тое, што цяпер яны вачамі лыпаюць. Эканамічнай жа дзейнасьці няма. Дзейнасьці, патрэбнай для ўсясьветнага рынку, для глябальнага рынку, у Беларусі няма. Зразумела я сказаў? Ну дык вось, адсюль трэба рабіць усе высновы".
Эканаміст Валеры Кругавы кажа, што спробы штучна стрымліваць працэсы курсаўтварэньня, забароны на фармаваньне суадносінаў рубля і замежных валют на падставе попыту і прапановы ўжо прывялі да катастрафічных наступстваў, якія давядзецца разграбаць не адзін год. Але кіраўніцтва Нацбанку, урад і сам Лукашэнка не зьбіраюцца мяняць сваю пазыцыю. Наадварот: сёньня Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў мэтады працы Нацбанку часоў Станіслава Багданкевіча:
"Улічыце, што пры Багданкевічу сапраўды золатавалютныя рэзэрвы Нацбанку (быў такі пэрыяд, калі з інфляцыйных ды іншых прычынаў рынак таксама стаўся разрэгуляваны) былі 50 мільёнаў даляраў. Можаце сабе ўявіць? То бок — нічога! А тым ня меней валютны рынак працаваў, дзейнічаў, самарэгуляваўся, курс вызначаўся адпаведна з попытам і г.д. То бок, па вялікім рахунку, ня важна, якія рэзэрвы ў Нацбанку, калі ён, груба кажучы, ня ўмешваецца не ў сваю справу. А вось калі ён умешваецца, то гэтыя рэзэрвы павінны быць вялікія. Яны і былі вялікія, калі былі крэдыты ды ўсё іншае. А цяпер яны маленькія, там усяго толькі пару мільярдаў. І гэта ўжо, так бы мовіць, "сямейныя грошы", ніхто іх не аддасьць гэтаму насельніцтву, абыдзецца".
17 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што крызісу ў краіне няма. А ёсьць, на яго думку, толькі наступствы беспрычыннай панікі і ажыятажу.