Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што віцэ-міністру юстыцыі Беларусі Але Бодак шэнгенскую візу выдалі памылкова. Літоўскія дыпляматы кажуць, што трэба тэрмінова закрываць дзіркі ў сыстэме выдачы віз не толькі ў Літве, але і на ўсёй прасторы Шэнгенскага пагадненьня.
Літоўскае МЗС пацьвердзіла ранейшыя паведамленьні, што візу Ала Бодак, якая знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз, атрымала ў пасольстве Літвы ў Менску, паведамляе DELFI.
«Шэнгенская віза была выдадзена грамадзянцы Беларусі Але Бодак ў
пасольстве Літвы ў Беларусі. Гэта адбылося з-за некалькіх памылак у шматузроўневай сыстэме выдачы віз і пропуску асоб у Шэнгенскую прастору, у якой удзельнічае шматлікія ўстановы Літвы », - гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу паведамленьні МЗС.
Міністэрства пачало расьсьледаваньне па гэтым інцыдэнце ў той жа дзень, калі віцэ-міністар юстыцыі Беларусі беспасьпяхова спрабавала патрапіць на тэрыторыю Літвы.
«Дадатковая праверка сыстэмы выдачы віз пачата яшчэ ў сераду. Міжведамасная рабочая група ў цяперашні час аналізуе ўсе аспэкты, і ў найбліжэйшы час прыме меры для забесьпячэньня таго, каб пры ўдзеле
ўсіх зацікаўленых устаноў сыстэма дапамагла б пазьбегнуць рызыкі, што ў Шэнгенскую зону патрапяць непажаданыя асобы », - гаворыцца ў паведамленьні.
МЗС адзначае, што Ала Бодак магла трапіць у Літву таксама, як падазраваны па справе аб забойствах мірных грамадзян у Вільні 13 студзеня 1991 году Міхаіл Галаватаў трапіў у Фінляндыю: уведзеныя ў інфармацыйную сыстэму дадзеныя маглі не супасьці з упісанымі ў яе асабістых дакумэнтах, на падставе якіх пасольства Літвы ў Мінску выдала Бодак шэнгенскую візу .
«Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Сопаце (Польшча) 2-3 верасьня ініцыюе дыскусію пра тое, якім чынам пазьбегнуць магчымасьцяў трапляньня непажаданых асоб у Шэнгенскую прастору. Немалая колькасьць выпадкаў у апошні час, калі спрабуюць патрапіць у Шэнгенскую прастору, зьмяніўшы літару ў імені або прозьвішчы, год нараджэньня або іншыя дадзеныя, паказвае, што настаў час для такой дыскусіі», - паведамляе МЗС Літвы.

Гэта адбылося з-за некалькіх памылак у шматузроўневай сыстэме выдачы віз і пропуску асоб у Шэнгенскую прастору
пасольстве Літвы ў Беларусі. Гэта адбылося з-за некалькіх памылак у шматузроўневай сыстэме выдачы віз і пропуску асоб у Шэнгенскую прастору, у якой удзельнічае шматлікія ўстановы Літвы », - гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу паведамленьні МЗС.
Міністэрства пачало расьсьледаваньне па гэтым інцыдэнце ў той жа дзень, калі віцэ-міністар юстыцыі Беларусі беспасьпяхова спрабавала патрапіць на тэрыторыю Літвы.
«Дадатковая праверка сыстэмы выдачы віз пачата яшчэ ў сераду. Міжведамасная рабочая група ў цяперашні час аналізуе ўсе аспэкты, і ў найбліжэйшы час прыме меры для забесьпячэньня таго, каб пры ўдзеле
Немалая колькасьць выпадкаў у апошні час, калі спрабуюць патрапіць у Шэнгенскую прастору, зьмяніўшы літару ў імені або прозьвішчы, год нараджэньня або іншыя дадзеныя, паказвае, што настаў час для такой дыскусіі