Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы дасьледуюць выпадак з рахункамі Бяляцкага


Генэральны пракурор Польшчы распачаў службовае расьсьледаваньне, хто вінаваты ў выдачы рахункаў Алеся Бяляцкага беларускім уладам: існуючыя працэдуры ці канкрэтныя чыноўнікі.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Польскай пракуратуры Мацей Куяўскі.

Папярэднія вынікі расьсьледаваньня павінны быць прадстаўленыя да аўторка 16 жніўня. Тады будзе вырашана, ці будуць ужытыя нейкія санкцыі супраць канкрэтных чыноўнікаў. Цяпер кожны запыт, які датычыць беларускіх грамадзян павінен узгадняцца з Генэральнай пракуратурай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG