Маці і жонкі рэпрэсаваных беларусаў зьвярнуліся да дэмакратычных палітыкаў і грамадзкасьці ў Беларусі. Тэкст звароту жанчыны перадалі сайту "Хартыя 97".
Мы - беларускі. Нашыя мужы, сыны, браты, бацькі сядзяць у турмах ці былі выкрадзеныя, ці памерлі пры падазроных абставінах. З кожным днём такіх, як мы, у Беларусі становіцца ўсё больш. Але самае страшнае тое, што становіцца больш такіх, як нашыя родныя.
Рэпрэсіі ў сёньняшняй Беларусі - не асобныя ўспышкі, а эпідэмія. Турмой заканчваюцца і вольна выказанае меркаваньне, і выхад на мірную дэманстрацыю, і нежаданьне ўдзельнічаць у зьнішчэньні іншадумцаў, і нават прадпрымальніцкія ініцыятывы. Словам, турмой заканчваецца ўсё. А для некаторых - і сьмерцю.
Калі пачынаецца эпідэмія, прышчэпкі ўжо не дапамагаюць. Патрэбнае супрацьядзьдзе. Каб у баку ад барацьбы з эпідэміяй не застаўся ніхто. Каб выпадкова заражаны не стаў разносчыкам сьмяротнага віруса. І мы прапануем усім аб'яднацца ў барацьбе з жахлівай эпідэміяй, імя якой - дыктатарскі рэжым.
Мы зьвяртаемся да сусьветнай супольнасьці з заклікам: не спакушайцеся з нагоды словаў дыктатара аб магчымым вызваленьні палітвязьняў. Гэтага не адбудзецца, затое пачнецца гандаль, перамовы, якія, напэўна, скончацца выплатай авансу, але ўгода так і не адбудзецца. Не верце ілжывым абяцаньням і не думайце аб тым, што эканамічныя санкцыі могуць пашкодзіць беларускаму народу. Горш беларусам ужо не будзе. Ім шкодзяць не вонкавыя эканамічныя санкцыі, а ўнутраная палітыка. А сур'ёзны эканамічны ціск здольны, як у выпадку з Аляксандрам Казуліным, вызваляць нявінных людзей з турмаў. Вось толькі Аляксандр Казулін, пакуль вы спрабавалі вырашыць пытаньне «палюбоўна» і гандляваліся, зьбіваючы кошт, пасьпеў страціць жонку. Яе не выкрадалі. Але яна стала ахвярай, якая застаецца на сумленьні не толькі антыбеларускага рэжыму.
Мы зьвяртаемся да ўладаў Расеі: не падтрымлівайце гэты ганебны для сьвету рэжым, таму што такая дапамога робіць вас падобнымі да Лукашэнкі, але не дапамагае ні беларускаму, ні расейскаму народам. Грошы расейскіх падаткаплацельшчыкаў, якія другое дзесяцігодзьдзе марнуюцца на падтрыманьне непрадказальнага і вар'яцкага суседа, у любы момант здольнага схапіць вілы і пайсьці патрабаваць яшчэ больш, маглі б выратаваць жыцьці сотняў тысяч расейцаў, якія не выжылі проста таму, што не хапіла бюджэтных грошай на іхняе выратаваньне. Адэкватны сусед, які ведае, што калі ўзяў у доўг, то трэба аддаць гэты доўг своечасова, куды больш пераважны. Зь ім можна дамовіцца. Дамаўляцца зь цяперашнім рэжымам - немагчыма.
Мы зьвяртаемся да нашых суграмадзянаў: не гуляйце з гэтай уладай у прыдуманыя ёю гульні. Не дапамагайце ёй пратрымацца яшчэ хоць лішні дзень. Не бярыце ўдзелу ў яе праектах - ад парляменцкіх і мясцовых выбараў да шматлікіх лятарэй. Не бойцеся гаварыць, пратэставаць, не пагаджацца на незаконныя ці проста подлыя ўчынкі. Не думайце, што за вамі прыйдуць, - за вамі ўжо прыйшлі, проста вы гэтага яшчэ не заўважылі. І мы ўсё ў адной турме, а зь вертухаямі дамовіцца немагчыма. Выхад адзін - не падпарадкоўвацца іхнім правілам. Не браць іхнія грошы. Не аддаваць ім свае. Не лічыць іх сталым злом, таму што даўгалецьце зла залежыць ад нас. Як казаў адзін пэрсанаж Альбера Камю, «разьвітацца з жыцьцём не страшна, на гэта ў мяне хопіць мужнасьці, калі спатрэбіцца. Але глядзець, як растае сэнс нашага жыцьця, як мы губляем падставы існаваць, - невыносна. Нельга жыць, не маючы на тое падставаў».
Мы не хочам, каб да нашых родных далучаліся новыя ахвяры. Мы хочам гэтую эпідэмію спыніць. Але зрабіць гэта можна толькі ўсім разам. Мы заклікаем усіх падумаць не толькі аб сёньняшнім, але і аб заўтрашнім дні. Не толькі аб зьняволеных, але і аб забітых. Не толькі аб нашых, але і аб вашых дзецях. І гэта не попел Клааса грукае ў нашыя сэрцы - гэта проста сумленьне. Прыслухайцеся жа і да сябе».
Людміла Карпенка, удава памерлага Генадзя Карпенкі, намесьніка старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
Тацяна Красьніцкая, дачка памерлага Генадзя Карпенкі, намесьніка старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
Вольга Захаранка, удава зьніклага палкоўніка міліцыі Юрыя Захаранкі, экс-міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Алена Захаранка, дачка зьніклага палкоўніка міліцыі Юрыя Захаранкі, экс-міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Юлія Захаранка, дачка зьніклага палкоўніка міліцыі Юрыя Захаранкі, экс-міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Сьвятлана Завадзкая, удава зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага
Ірына Красоўская, удава зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага
Валерыя Красоўская, дачка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага
Ірына Халіп, асуджаная з адтэрміноўкай пакараньня жонка зьняволенага экс-кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Андрэя Саньнікава, міжнароднага каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»
Ірына Багданава, сястра зьняволенага экс-кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Андрэя Саньнікава, міжнароднага каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»
Вольга Бандарэнка, жонка зьняволенага палітыка Зьміцера Бандарэнкі, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»
Анастасія Палажанка, умоўна асуджаная нявеста зьняволенага палітыка Зьміцера Дашкевіча, старшыні афіцыйна зарэгістраванага ў Чэхіі грамадзкага аб'яднаньня «Малады Фронт»
Дар'я Корсак, жонка зьняволенага журналіста Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара экс-кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Андрэя Саньнікава
Людміла Мірзаянава, маці зьняволенага студэнта эканомікі Фёдара Мірзаянава
Ева Някляева, дачка асуджанага з адтэрміноўкай пакараньня экс-кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду!»
Тацяна Севярынец, маці асуджанага да абмежаваньня волі палітыка Паўла Севярынца, сустаршыні арганізацыйнага камітэта па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя
Алена Ліхавід, маці зьняволенага актывіста руху «За Свабоду!» Мікіты Ліхавіда
Сьвятлана Вінаградава, жонка зьняволенага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава