Супрацоўнікі міліцыі актывізуюць намаганьні па прадухіленьні незаконных валютных апэрацыяў, якія ўчыняюцца супрацоўнікамі банкаў і прафэсійнымі валютчыкамі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.
Будуць выпрацаваныя асноўныя кірункі апэратыўна-пошукавых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленьне правапарушэньняў, што зьдзяйсьняюць і самі работнікі банкаў, і фізычныя асобы, для якіх незаконныя валютныя апэрацыі — асноўная крыніца прыбытку.
"Ажыятаж, які распаўсюджваецца ў СМІ, павялічыў попыт насельніцтва на валюту, а часовы дэфіцыт справакаваў актывізацыю супрацьпраўнай дзейнасьці з боку валютчыкаў", — паведамілі ў прэсавай службе МУС.
Таксама прэсавая служба зьвярнула ўвагу на актывізацыю незаконных апэрацыяў з замежнай валютай на транспарце. Так, за 4 месяцы супрацоўнікі МУС на транспарце склалі 92 адміністрацыйныя пратаколы (летась — 12). У трох правапарушальнікаў канфіскавана больш за 3000 даляраў ЗША. У выніку затрыманьняў валютчыкаў канфіскавана больш за 184 мільёны рублёў.